недаразві́тасць, ‑і, ж.

Стан і ўласцівасць недаразвітага; недастатковае развіццё. Недаразвітасць арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таксемі́я, ‑і, ж.

Атручванне арганізма таксінамі пры пападанні іх у кроў.

[Ад грэч. toxikon — яд і háima — кроў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тубе́ркул, ‑а, м.

Спец. Бугарок у тканках арганізма, выкліканы туберкулёзнай палачкай.

[Лац. tuberculm — бугарок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакрэ́т², -у, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Рэчыва, якое выпрацоўваецца клеткамі розных залоз, неабходнае для жыццёвых функцый арганізма.

С. шчытападобнай залозы.

|| прым. сакрато́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адапта́цыя, -і, ж.

1. Прыстасаванне да новай сістэмы або ўмоў арганізма да новых знешніх умоў.

2. Спрашчэнне тэксту для малападрыхтаваных чытачоў.

3. Усынаўленне.

А. дзіцяці ў сям’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрэс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Ахоўная рэакцыя арганізма ў адказ на дзеянне моцных раздражняльнікаў унутранага або знешняга асяроддзя, неспрыяльных фактараў.

Штодзённы с.

|| прым. стрэ́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альбіні́зм, ‑у, м.

Спец. Адсутнасць у жывёльнага або расліннага арганізма нармальнай пігментацыі.

[Ад лац. albus — белы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кровапуска́нне, ‑я, н.

Спусканне з арганізма пэўнай колькасці крыві з лячэбнай мэтай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мочапалавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да мочааддзялення і палавой сістэмы арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаатручэ́нне, ‑я, н.

Стан арганізма, атручанага рэчывамі, якія выпрацоўваюцца ў ім самім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)