паўпада́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Упасці — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Падняўся і Тарасюк. Вочы яго паўпадалі, твар нейкі зямлісты, шэры, ні крывінкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праро́цкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прарочы. Збыліся надзеі і спадзяванні Міцкевіча аб шчаслівай долі, свабодзе і незалежнасць польскага народа, збыліся прароцкія думкі аб дружбе славянскіх народаў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схісну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Злёгку хіснуцца; трохі зрушыцца, скрануцца з месца. Цішыня. Не схіснуцца яліны. Колас. Цень схіснуўся, і ў дзвярах паказалася бабка Югася. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́скідку, прысл.

Разм.

1. Раскідаючы ногі. Ззаду за Андрэем калдыбаў уроскідку Юрка Даліна. Пташнікаў.

2. Паасобку, раскідана. Бярвенне ляжала ўроскідку. □ Неўзабаве паказаліся між дрэў уроскідку белыя камяніцы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́плескі, ‑аў; адз. няма.

Апладысменты ў знак прывітання, адабрэння, удзячнасці. Калі слова было дадзена Малашкіну, зала прывітала яго воплескамі. Пестрак. Прамова скончана. У зале Выбух воплескаў, як шквал. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’я́ва, ‑ы, ж.

Паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама. Павесіць аб’яву. Аб’ява пра набор спецыялістаў. □ Дзядзька Антось натрапіў на аб’яву, што за Слуцкам нейкая пані ўраздроб прадае зямлю. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязду́м’е, ‑я, н.

Інертны стан, які характарызуецца адсутнасцю думак, роздуму. Так стаяла.. [Алаіза Пашкевіч] да таго часу, пакуль з бяздум’я не вывеў паштальён, які падышоў і ўлажыў у клямку газеты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мэтанакірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца мэтанакіраванасцю. За дваццаць год, якія правёў.. [Багушэвіч] далёка ад радзімы, яго грамадзянскія ідэалы не толькі не развеяліся, а набылі больш акрэслены і мэтанакіраваны характар. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., ого.

Надаць, падбавіць каму‑н. упэўненасці, cілы, бадзёрасці; падняць настрой. Маленькая пахвала завуча падбадзёрыла хлопчыка. Пальчэўскі. Практыка акрыліла семінарыстаў, падбадзёрыла іх, вярнула весялосць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярмя́жнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — вясковы бядняк. У акруговым судзе, які размяшчаўся ў палацы Тышкевіча на Трокскай вуліцы, прысяжны павераны выступаў абаронцам простых сярмяжнікаў і гарадской беднаты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)