запаўня́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Рэчыва, якое дабаўляецца ў вяжучую масу і не раствараецца ў ёй.

Запаўняльнікі для бетонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засло́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вайсковы атрад для аховы і прыкрыцця галоўнай часткі войска.

Выставіць з.

|| прым. засло́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затво́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Частка агнястрэльнай зброі для закрывання і адкрывання канала ствала.

З. вінтоўкі.

|| прым. затво́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зва́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які займаецца звадкамі.

|| ж. зва́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. зва́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звышчалаве́к, -а, мн. звышчалаве́кі, -аў, м.

У некаторых філасофскіх вучэннях: моцная асоба, чые воля, жаданні і ўчынкі не падпарадкоўваюцца ніякім абмежаванням.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзе́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які выконвае здзельную работу.

|| ж. здзе́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. здзе́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арганізацы́йны, -ая, -ае.

Які адносіцца да арганізацыі (гл. арганізаваць у 1 знач.), да падрыхтоўкі ажыццяўлення чаго-н.

А. перыяд.

Арганізацыйныя расходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арнаментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Упрыгожыць (упрыгожваць) арнаментам.

А. сцены дома.

|| наз. арнамента́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

артышо́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Травяністая расліна з буйнымі фіялетавымі суквеццямі, ніжнія мясістыя часткі якіх ядомыя.

|| прым. артышо́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архіві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па архіўнай справе.

|| ж. архіві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.