удзе́льны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае непасрэдныя адносіны, дачыненне да чаго‑н.
удзе́льны 2, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да феадальнага уладання — удзела 2. Удзельнае княства.
удзе́льны 3, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да вымярэння вагі, аб’ёму, уласцівасцей рэчыва, якой‑н. з’явы ў адносінах да чаго‑н., а таксама да адзінкі іх вымярэння. Удзельная цеплаёмістасць.
•••
Удзельная вага гл. вага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Акругленыя мышцы на задняй частцы нагі (ад калена да ступні) чалавека. Падаткнуўшы спадніцы і агаліўшы лыткі, выбіваюць палотны жанкі і дзяўчаты. Колас. Ногі ўціскаліся ўсё глыбей, вада падступала да лытак, да каленяў, .. ляпіла штаніны да скуры. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даступі́цца, ‑ступлюся, ‑ступішся, ‑ступіцца; зак., да каго-чаго.
Падысці, наблізіцца, падступіцца. [Сцежка] была таксама досыць стромкая і вузкая, але з’яўлялася адзінаю дарожкаю, па якой можна было даступіцца да вады. Маўр. // (звычайна з адмоўем). Падысці, звярнуцца да каго‑н. (з просьбай, пытаннямі і пад.). Да яго не даступіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. што. Канчаткова завяршыць працу над чым‑н.; дадатковай апрацоўкай давесці да патрэбнай якасці. Дапрацаваць дысертацыю. Дапрацаваць раман.
2. Прапрацаваць да якога‑н. часу. Дапрацаваць да зімы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубаска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Разм. неадабр. Смяяцца, жартаваць або насміхацца з каго‑, чаго‑н. — Ты да нас, а мы — да вас! Магамет да гары, а гара — к Магамету, — зубаскаліў Казік. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зяме́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да зямлі 1 (у 5 знач.), звязаны з ёй. Зямельны ўчастак. Зямельны фонд.
2. Які мае адносіны да землеўладання, да землекарыстання. Зямельная рэнта. Зямельная рэформа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., што.
Скончыць пасадку чаго‑н.; пасадзіць да пэўнага месца. Дасадзіць расаду. Дасадзіць градку да паловы. // і чаго. Пасадзіць у дадатак да пасаджанага раней. Дасадзіць дрэў у садзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Ціснучыся, праціскаючыся, дабрацца да каго‑н., да якога‑н. месца. Толькі [Гарбуз] даціснуўся да .. [дзвярэй], пацягнуў за клямку, як зараз нехта закрычаў: — Куды не ў чаргу прэшся. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траві́цца 1, травіцца; незак.
Зал. да травіць 1.
траві́цца 2, травіцца; незак.
Зал. да травіць 2.
траві́цца 3, травіцца; незак.
1. Спец. Выходзіць вонкі (пра пару, паветра).
2. Зал. да травіць 3.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэктані́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да тэктонікі, да зрухаў і дэфармацыі зямной кары. Тэктанічныя працэсы.
2. Які мае адносіны да будовы і развіцця зямной кары. Тэктанічная карта. Тэктанічны перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)