Спадо́ба: да спадо́бы (быць, прыйсціся) ‘спадабацца, быць каму-небудзь па гусце’ (ТСБМ), ‘густ’ (Сцяшк.). Сюды ж спадо́баць ‘упадабаць, пакахаць’ (Ян.). З польск. spodoba ‘тое, што падабаецца, на што ўказвае націск’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тахо́ніць ’несці, цягнуць, валачы’ (ЛіМ, 1970, 2, 12). Відаць, таго ж паходжання, што і польск. tachnąć ’цягнуць’, якое Брукнер (563) звязвае з taskać ’цягаць што-небудзь цяжкае’, параўн. таскаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаці́ць ’аддаваць грошы або што-небудзь каштоўнае за што-небудзь’ (ТСБМ, Яруш., Нас.; Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Да прасл. *platiti, якое ад *platъ ’кавалак палатна ці іншай тканіны’ > плат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упе́рціся, упру́ся, упрэ́шся, упрэ́цца; упро́мся, упраце́ся, упру́цца; упёрся, упе́рлася; упры́ся; зак.

1. чым у што. Уперці канец якога-н. прадмета для апоры, супраціўлення, адштурхвання.

У. рукамі ў сцяну.

У. вяслом у дно.

2. у каго-што. У час руху наткнуцца на каго-, што-н., выявіць якую-н. перашкоду.

Мы ехалі, ехалі і ўпёрліся ў плот.

Справа ўпёрлася ў непрадбачаную цяжкасць (перан.).

3. перан., на чым і без дап. Упарта не згадзіцца з чым-н., на што-н.; занаравіцца (пра жывёл).

Упёрся на сваім.

Конь упёрся і ні з месца.

4. З цяжкасцю або без дазволу ўвайсці куды-н.; улезці ў што-н. (разм.).

Упёрся ў хату з бруднымі нагамі.

Уперліся ў багну.

|| незак. упіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—3 знач.).

|| наз. упо́р, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даказа́ць сов.

1. (договорить) досказа́ть;

2. доказа́ть;

ён ~за́ў пра́вільнасць сваі́х меркава́нняў — он доказа́л пра́вильность свои́х соображе́ний;

3. прост. (сделать донос) донести́;

д. на каго́е́будзь — донести́ на кого́-л.;

4. разг. (чаще с отрицанием не) сравни́ться с кем-л.; превзойти́; показа́ть;

мая́ жо́нка такі́я пячэ́ пірагі́, што і канды́тар не дака́жа — моя́ жена́ таки́е печёт пироги́, что и конди́тер не сравни́тся (не превзойдёт);

гэ́та дзяўчы́нка така́я сме́лая, што і хло́пец не дака́жаэ́та де́вочка така́я сме́лая, что с ней и мальчи́шка не сравни́тся;

д. сваё — доказа́ть своё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заступі́ць сов.

1. (место) заня́ть;

но́выя байцы́ ~пі́лі ме́сца загі́нуўшых во́інаў — но́вые бойцы́ за́няли ме́сто поги́бших во́инов;

2. (на што) вступи́ть (во что), занять (что);

з. на паса́ду — вступи́ть в до́лжность, заня́ть до́лжность;

3. (на што) приступи́ть (к чему); заступи́ть; стать;

зме́на ~пі́ла на рабо́ту — сме́на приступи́ла к рабо́те (заступи́ла на рабо́ту);

4. (стать на пути) прегради́ть;

з. даро́гу — прегради́ть доро́гу;

5. разг. (закрыть собою от кого-л.) заслони́ть, загороди́ть;

з. сабо́ю дачку́ ад напа́ду — заслони́ть (загороди́ть) собо́ю дочь от нападе́ния;

6. (перешагнуть) переступи́ть;

конь ~пі́ў ляйчы́ну — ло́шадь переступи́ла вожжу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пэ́цкацца несов.

1. па́чкаться, мара́ться; ма́заться, грязни́ться;

бе́лая суке́нка ху́тка ~каецца — бе́лое пла́тье бы́стро па́чкается (мара́ется, грязни́тся);

2. (у што) па́чкаться (в чём);

3. перен. (ввязываться в неприятное дело) па́чкаться, мара́ться;

п. не хо́чацца ў гэ́тых спра́вах — па́чкаться (мара́ться) не хо́чется в э́тих дела́х;

4. перен. (медленно делать) вози́ться, копа́ться, каните́литься;

што ты там ~каешся? — что ты там во́зишься (копа́ешься, каните́лишься)?;

5. перен., разг. (плохо есть) ковыря́ть;

ты то́лькі ~каешся, а не ясі́ — ты то́лько ковыря́ешь, а не ешь;

6. страд. па́чкаться, мара́ться, ма́заться, грязни́ться; см. пэ́цкаць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узлажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак.

1. каго-што. Палажыць на што‑н., паверх, на верх чаго‑н.; ускласці. Узлажыць бервяно па сані. □ Кастусь памог узлажыць мяхі па воз. С. Александровіч. Толькі што .. [Мікола] нукнуў на каня — шусь ячмень з воза. Мікола закіпеў, узлажыў другі раз. Колас.

2. перан.; што. Даручыць каму‑н. які‑н. абавязак. Узлажыць адказнасць на брыгадзіраў.

3. што. Абл. Надзець. Асцярожна, каб не пабудзіць жонкі, злез Рыгор з пасцелі, узлажыў порткі, апрануў бравэрку і ціхенька выйшаў. Крапіва.

•••

Узлажыць што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) — тое, што і скласці што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) (гл. скласці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уляпі́ць, уляплю, улепіш, улепіць; зак.

1. што. Уставіць, урабіць што‑н. пры дапамозе лепкі. Уляпіць мазаіку ў сцяну.

2. што, каму. Разм. Моцна ўдарыць, выцяць. Злаўчыўшыся, .. [Каржаневіч] так уляпіў у вуха Вергнеру, што той ледзь устояў на нагах. Гурскі. // Збіць каго‑н. [Пятрусь:] — Калі аконам з парабкамі памкнуліся заняць хлеў, дык яму так уляпілі хлопцы, што той ледзьве ўцёк. Гартны.

3. што, каму. Разм. Ужываецца замест дзеясловаў даць, паставіць і пад. пры ўзмацненні або нечаканасці дзеяння. Уляпіць вымову. Уляпіць вучню двойку. □ [Бялькевіч:] — Ну, вінаватыя. Але ж гэтакі штраф уляпіць — дзесяць працадзён! Мнагавата! Савіцкі.

4. што. Разм. Патраціць на што‑н. «Ой, якая раскоша! Усяго накупілі. Ой, шалёныя ж грошы за ўсё гэта ўляпілі!..» Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуццё, ‑я, н.

1. Здольнасць жывёл адшукваць што‑н. пры дапамозе органаў пачуццяў, пераважна нюхам. Чуццё падказвае.. [бабраняці], што вада знаходзіцца параўнальна недалёка, і яно імкліва накіроўваецца ў бок канала. В. Вольскі.

2. перан. Здольнасць чалавека заўважаць, угадваць, разумець што‑н. Прафесійнае чуццё. □ [Шыковіч:] — Скажыце, Сербаноўскі, па-чалавечы шчыра: а што вы думаеце, пазнаёміўшыся са справай Савіча? Што падказвае вам чуццё старога чэкіста? Шамякін. Прафесійным чуццём Тышкевіч здагадаўся, што хлопец гэты вельмі падабаўся настаўніцам за свой лагодны характар. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)