ізамеры́я, ‑і, ж.

З’ява, якая заключаецца ў існаванні хімічных злучэнняў з аднолькавым саставам і малекулярнай масай, але з рознымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лангу́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ядомы марскі рак з цвёрдым панцырам, без клюшняў, з доўгімі вусікамі; водзіцца звычайна ў прыбярэжнай паласе цёплых мораў.

[Фр. langouste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледарэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ледарэза. Ледарэзная частка маставога быка. // Звязаны з ломкай лёду, з пракладваннем шляху сярод ільдоў. Ледарэзны параход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухство́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Паляўнічая стрэльба з двума стваламі. З двухстволкай-тулкай за спіной Ідзе ляснік стары. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе-ко́лечы, прысл.

Абл. Дзе-небудзь. Бадай што іх дзе-колечы захапіў дождж, — падумаў [Рыгор] пра Сёмку з Волькаю ды Петруся з Гэляю. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капуцы́н, ‑а, м.

1. Манах рымска-каталіцкага францысканскага ордэна, які носіць плашч з капюшонам.

2. Род амерыканскіх малп з доўгімі валасамі на галаве.

[Іт. cappuccino ад cappuccio — капюшон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагачле́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з некалькіх або многіх членаў, частак, элементаў.

2. У матэматыцы — складзены з сумы або рознасці некалькіх адначленаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мядзве́дзіца, ‑ы, ж.

Самка мядзведзя.

•••

Вялікая Мядзведзіца; Малая Мядзведзіца — сузор’і Паўночнага паўшар’я, кожнае з якіх складаецца з сямі зорак і мае форму каўша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрытво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які пазбаўлены прытворства; шчыры. [Андрэй Міхайлавіч] з радаснай і непрытворнай усмешкай паглядзеў проста ў вочы высокаму [чалавеку], які стаяў побач з Коркія. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нія́каваты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Няёмкі. Ніякаватае становішча. □ Адышоў [Васіль ад свайго станка] з болем на душы і з такім ніякаватым адчуваннем, нібы пакінуў таварыша ў бядзе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)