уз’ю́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Разм. Вельмі разгневацца, раззлавацца. — Які, які?.. ды Мікалай Палявы!.. Я яму пакажу. Ён у мяне паскача!.. — зноў уз’юшыўся Іван. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

членападзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і членараздзельны. [Нявіднага] адлівалі вадою, зноў мучылі, а ён толькі скрыгатам сціснутымі зубамі, але не сказаў ніводнага членападзельнага слова. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эгацэнтры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгацэнтрызм; той, хто лічыць сябе цэнтрам сусвету. [Шохан:] — А ў .. [Мудрыка] шкурная праўда. Нават не эгаіст ён. Эгацэнтрыст... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзаменава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.

1. Здаваць экзамен. Экзаменуецца вучань трэцяе групы Іван Ванька. Ён з указкаю стаіць каля карты. Колас.

2. Зал. да экзаменаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экскава́таршчык, ‑а, м.

Той, хто працуе на экскаватары. І ён, Грыша, пайшоў шляхам бацькі, пасля школы паступіў на курсы і стаў экскаватаршчыкам, кваліфікаваным будаўніком. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярох ’верх прадметаў, на які можна пакласці што-небудзь’ (Нік. Заг.), паўн.-рус. (паўсюдна) верех ’верх’; ’верхні паверх дома’; ’гара (у будынку)’; ’верхні слой, паверхнасць’. Відаць, бел. лексема складае адзіны бел.-рус. арэал. Гук ‑о‑ другасны, новы; ён узнік паміж дзвюма зычнымі, збег якіх цяжка вымаўляецца (Карскі, 1, 201). Параўн. гэту з’яву ў інш. словах: ваўк. zubiòr ’зубр’ (Федар., 1), лід. мудзʼор ’мудры’ (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Караты́ш ’чалавек невысокага росту’ (ТСБМ, Нас., Шушк.), укр. каротиш ’кароткае бервяно’, рус. коротыш ’маленькі чалавек, кароткае бервяно’, н.-луж. krotuš ’маленькі чалавек’. Усё ж такі ніжнелужыцкая форма мае іншую суфіксацыю. Архаічнасць усходнеславянскіх форм даводзіцца тым, што ў іх адлюстраваны прыметнік з асновай на ‑ŭ перад тым, як ён яшчэ ў праславянскі перыяд далучыў да сябе рэгулярны фармант ‑kъ (параўн. прасл. kortъkъ < kortъ) (гл. кароткі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абмага́ць ’перамагаць’, абмагчы ’падужаць, змагчы’ (Сцяц.). На магчымасць калькі з літ. apgalė́ti ’тс’ (да galė́ti ’магчы’) звяртае ўвагу Непакупны Baltistica, VII (1), 1971, 15. Ён бачыць у літ. apgalė́ti і pérgalėti (абсалютныя сінонімы, адпаведныя бел. абмагаць і перамагаць) рэпрэзентантаў дзвюх моўных зон, прычым формы з ap‑ (аб‑) цягнуцца да заходняй (прускай), параўн. ст.-прус. epwarisnan (він. скл.) перамога’ і лат. varet ’магчы’ (там жа, 14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыку́р: ён бага́ты прыку́р за ёй узёў (пух., Жд. 1). Цёмнае слова, магчыма, звязанае са ст.-бел. преикур ’прымак’ (< літ. preykur (Лаўчутэ, Балтизмы, 95), рэдк. preikuras ’прымак; зяць, прыняты ў дом жонкі’). Нельга, аднак, выключыць, што гэта т. зв. “лексікаграфічны фантом”, у якім пры аналізе зробленага рукапіснага запісу былі пераблытаны р і п; такім чынам першасная форма магла выступаць у выглядзе прыку́п с празрыстай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычэ́лле 1 ’прыпынак, прытулак’, ’нязначная прычына, повад’ (Юрч. Сін.), ’прылік’: ён так работая — абы для прычэлля (Мат. Гом.). Гл. наступнае слова; магчыма, перанос значэння ’узор’ — ’прылік’. Няясна.

Прычэ́лле 2 ’вышыўка, узор’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. причелье ’налобная частка жаночага галаўнога ўбору, вышытая бісерам, гарусам, шоўкам’, ’аздабленне на пярэдняй частцы жаночага галаўнога ўбору’, причілок ’тс’, укр. причільник ’налобная частка галаўнога ўбору замужняй жанчыны’. Да чало (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)