Пэ́ўхнуць ’пыхнуць, лопнуць’: порхаўка пэўхне, як на яе паступіш (маст., Сл. ПЗБ). імітатыўны дзеяслоў, у аснове гукаперайманне *пэўх! < пух!, гл. пу́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак., каго-што.

Прынесці або прывезці да месца прызначэння.

Д. пасылку ў тэрмін.

Д. тавар у магазін.

Д. усё неабходнае.

|| незак. дастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. даста́ўка, -і, ДМ -а́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацяплі́ць, ацяплю́, аце́пліш, аце́пліць; аце́плены; зак., што.

Абагрэць (памяшканне) пры дапамозе печаў або спецыяльных прыстасаванняў; зрабіць цёплым.

А. дом.

|| незак. ацяпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і аце́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ацяпле́нне, -я, н. і аце́пліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́даліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Прымусіць выйсці, знікнуць; перамясціць.

В. пабочных асоб.

В. прымесі.

2. што. Выразаць, выняць шляхам аперацыі.

В. пухліну.

В. нырку.

|| незак. выдаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. выдале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Млекакормячая драпежная вадаплаўная жывёліна сямейства куніцавых, а таксама яе футра.

2. Пра злую няўжыўчывую жанчыну (разм., груб.).

|| прым. вы́дравы, -ая, -ае (да 1 знач.) і вы́дрын, -а (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., каго-што.

Аддзяліць, пасяліўшы на іншае месца.

А. сына ў новую хату.

|| незак. адсяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. адсялі́цца, -сялю́ся, -се́лішся, -се́ліцца; незак. адсяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. адсяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акруглі́ць, акруглю́, акру́гліш, акру́гліць; акру́глены; зак., што.

1. Зрабіць круглым, акруглым.

А. губы.

2. Выразіць у круглых лічбах.

А. суму.

3. перан. Давесці да значных памераў; павялічыць (разм.).

|| незак. акругля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. акругле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няда́ўні, -яя, -яе.

1. Які адбыўся ў недалёкім мінулым, незадоўга да сучаснага моманту; які існуе мала часу.

Нядаўнія падзеі.

Мы прыйшлі сюды нядаўна (прысл.). Нядаўняе знаёмства.

2. Які быў кім-н. незадоўга да сучаснага моманту.

Н. сусед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натра́піць, -плю, -піш, -піць; -тра́п; зак., на каго-што.

1. Напасці, наткнуцца на што-н.

Н. на грыбное месца.

2. Сустрэцца з кім-н., выпадкова наткнуцца на каго-н.

Н. на сяброў.

|| незак. натрапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ў; -ла́ўлены; зак., каго-што (разм.).

1. Моцна расхваліць каго-, што-н.; уславіць

Р. подзвігі герояў.

2. Распусціць чуткі, плёткі пра каго-, што-н.

Р. па ўсім сяле.

|| незак. расслаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)