тэрапі́я, ‑і, ж.
1. Раздзел медыцыны, які вывучае метады распазнавання і лячэння ўнутраных хвароб.
2. Лячэнне ўнутраных хвароб лякарствамі, сывараткамі, электрычнасцю і іншымі нехірургічнымі метадамі. Уладзімір Андрэевіч стаў з поспехам рабіць па месцы ўсе складаныя аперацыі, ужываць тканевую тэрапію і іншыя новаўвядзенні. «Беларусь».
[Грэч. therapeia — лячэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэхно́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст па тэхналогіі ў якой‑н. галіне вытворчасці. Інжынер-тэхнолаг. Тэхнолаг-хімік. Тэхнолаг-тэкстыльшчык. □ Ля станка сабраліся тэхнолагі, інжынеры, тэхнікі. Зараз пачнецца выпрабаванне. Асіпенка. Канструктары і тэхнолагі завода ўпорна працуюць над паляпшэннем эксплуатацыйных якасцей. «Беларусь». // Разм. Студэнт тэхналагічнага інстытута.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уго́длівы, ‑ая, ‑ае.
Празмерна паслужлівы, ліслівы; дагодлівы. У яго [Івана Дулькі] былі маленькія .. вочкі, ліслівая ўсмешачка блукала па твары, і ўвесь ён быў такі ўгодлівы, пачцівы, ліпкі. Кірэенка. // Які выражае ўгодлівасць, ліслівасць. Угодлівыя вочы. □ Круглы твар старасты свеціцца, як сонца. Угодлівы смех коціцца гарохам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемаўплы́ў, ‑лыву, м.
Уплыў, які адбываецца ўзаемна паміж якімі‑н. з’явамі або людзьмі. У XIX ст. узаемаўплыў розных гаворак быў вельмі слабым, па сутнасці яшчэ не было ўмоў, каб якая-небудзь гаворка стала вядучай пры ўтварэнні літаратурнай мовы. Гіст. бел. літ. мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укараці́цца, ‑роціцца; зак.
1. Зрабіцца карацейшым, меншым па даўжыні, працягласці. Кажуць людзі, што калісьці хвост у зайца быў пушысцей і даўжэй, чым у лісіцы. Як ён мог укараціцца, стаць такім, што смеху варты? Дубоўка.
2. Стаць менш працяглым у часе. Дні ўкараніліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускаці́цца, ускачуся, ускоцішся, ускоціцца; зак.
Коцячыся, апынуцца па чым‑н. Мяч ускаціўся на коўдру. // Узлезці, узабрацца, узысці куды‑н. [Барановіч:] — Я ж.. — ледзьве на сані ўскаціўся, так мне баліць цяпер гэтая нага, аж тузае. Чорны. На вышыню ўскацілася пяхота, Штыкі наперад дружна несучы. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрая́, прысл.
У тры разы, утрайне. Бацька ўвесь час ездзіў з канём па заработках.., бо чалавек з канём зарабляў удвая, а то і ўтрая болей, чым адзін. Дамашэвіч. Я стаяла ў вестыбюлі завода, разглядаючы вялізную, утрая большую за газетны аркуш, газету. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фамілья́рнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць фамільярнага. Фамільярнасць тону. □ [Санкоўскі] балагурыў, шпаркімі крокамі хадзіў па хаце, з павагай і адначасова з фамільярнасцю звяртаючыся да Паддубнага. Пестрак.
2. Фамільярнае абыходжанне з кім‑н.; фамільярныя ўчынкі, паводзіны. [Сяржант] ніколі не дазваляў сабе фамільярнасці ў адносінах з курсантамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фатаграфава́цца, ‑фуюся, ‑фуешся, ‑фуецца; незак.
1. Разм. Адлюстроўвацца на фатаграфіі (у 2 знач.). Дзе яны [хлопцы] узялі фота — не мог даўмецца я. Нарэшце, здагадаўся: мусіць, узялі ў таго фатографа, перад апаратам якога мы садзіліся па чарзе фатаграфавацца для альбомаў. Сабаленка.
2. Зал. да фатаграфаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
феты́ш, ‑а, м.
1. Па ўяўленню першабытных народаў — прадмет, нібыта надзелены звышнатуральнай магічнай сілай, дзякуючы чаму служыў аб’ектам рэлігійнага культу.
2. перан. Тое, што карыстаецца бясспрэчным прызнаннем, чаму слепа вераць і пакланяюцца. Эпоха сацыялізма разбурыла фетыш, створаны вакол золата эксплуататарскімі класамі. Кучар.
[Фр. fétiche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)