сці́жма, ‑ы, ж.

Разм. Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Сціжма народу. □ Уся зямля, .. здавалася, імкліва падымалася ўгору, насустрач застыглай у паветры сціжме срабрыстага пуху. Паслядовіч. Аднаго жыта па кілаграму на працадзень. Было б, можа, і больш. Але ж статку сціжма. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́ўраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і счаўрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Абл. Счахнуць, зачахнуць. — Не толькі снапок, а і нізкі калгасны паклон нашай навуцы, каб яна ніколі не адрывалася ад зямлі-маці, бо хто ад яе адарвецца, — змарнее, счаўрае, — па-філасофску зазначыў Васіль. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяржа́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сяржанта, належыць яму. Сяржанцкае званне. □ І па руках пайшоў ягоны З бліскучай крышкай партабак. І тут сяржанцкія паганы Усе разглядзелі... Гаўрусёў. Віктар Бурачок, які за год вайны здабыў сяржанцкія лычкі, ідзе побач з памкамузводам Смірновым. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таво́т, ‑у, М ‑воце, м.

Густая змазка для машын і механізмаў. Назаўтра, едучы дадому, Мікалай Барысавіч думаў аб тым, што калі дзверы ў суседзяў па-ранейшаму будуць візгатаць, прыйдзецца зайсці да Івана Пятровіча і папрасіць, каб памазаў завесы салам ці тавотам. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танка... 1

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «танк ​1», напрыклад: танкаваджэнне, танкабудаванне.

танка... 2 (гл. тонка...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «тонка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: танкагубы, танканогі, танкаскуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарчма́, прысл.

Стаўма, старчаком, у вертыкальным становішчы (звычайна ў спалучэнні: стаяць тарчма). Калі галава плыта спаўзала са шлюза, яна тарчма спускалася ў букту, выбітую плынню, і тады плытнік па самыя грудзі апускаўся ў ваду. Колас. // Не прылягаючы, не прыстаючы. Кажух стаіць тарчма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўшчэ́разны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і таўшчэзны. Па краях [дарогі] там-сям пападаліся старадрэвіны-хвоі, што пышна разрасталіся на прасторы, або развіслыя таўшчэразныя дубы, як заможныя старасвецкія гаспадары. Колас. У ночы такія Ідзе Дзед Мароз З таўшчэразным кіем, Што з лесу прынёс. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тваро́г, ‑рагу, м.

Прадукт харчавання, які атрымліваецца з кіслага малака пры аддзяленні ад яго сыроваткі пасля адтоплівання. Тлусты тварог. □ Маці есці пакідала Ды йшла ў камору па другое, Яшчэ больш смачнае, ядкое, І тарабаніла сюды Для заканчэння ўжо яды Тварог, запраўлены смятанай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупані́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання. Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку. Каршукоў.

2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэннем якой‑н. справы. Тупаніны было на цэлы месяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туры́зм, ‑у, м.

Падарожжы па сваёй краіне або ў іншыя краіны, калі адпачынак спалучаецца з элементамі спорту і пазнавальнымі задачамі. Экскурсійны турызм. Спартыўны турызм. Горны турызм. □ Турызм дае свой адбітак на воблік краіны, на стыль жыцця многіх яе людзей і гарадоў. Мележ.

[Фр. tourisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)