шкля́руснік, ‑а, м.

Майстар, які вырабляе ўпрыгожанні са шклярусу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шліхтава́льшчык, ‑а, м.

Спец. Рабочы, які займаецца шліхтаваннем ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штуртра́п, ‑а, м.

Спец. Вяровачная лесвіца па карме судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шты́рбарт, ‑а, М ‑рце, м.

Спец. Правы борт судна.

[Ад гал. sterarnboard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шумаме́р, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння громкасці гуку (шуму).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экслібрысі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак, які малюе экслібрысы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

элегі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паэт, які піша элегіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрападаграва́льнік, ‑а, м.

Электрычны прыбор для падагравання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрапая́льнік, ‑а, м.

Паяльнік, які награваецца спецыяльна ўманціраваным электраўстройствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрапрыбо́р, ‑а, м.

Прыбор, які працуе на электрычнай энергіі.