разжа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Выклікаць у каго-н. пачуццё жалю.

|| незак. разжа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што (уст.).

Распаяць.

|| незак. разліто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разліто́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́та, -ы, ДМ -у, Т -ам, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Тое, што і бацька (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тле́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́ецца; незак.

Тое, што і тлець (у 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турбарэакты́ўны, -ая, -ае (спец.).

Які мае газавую турбіну, што прымае ўдзел у стварэнні рэактыўнай цягі.

Т. рухавік.

Т. самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго (што).

Мучыць каго-н., здзекавацца з каго-н.

Ён тыраніў нават сваіх родных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэрпенці́н, -у, м.

Смалістае рэчыва, што выдзяляецца пры надрэзе хваёвых дрэў; жывіца (у 1 знач.).

|| прым. тэрпенці́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удаскана́ленне, -я, н.

1. гл. удасканаліцца, удасканаліць.

2. мн. -і, -яў. Змена, якая паляпшае, удасканальвае што-н.

Рацыяналізатарскія ўдасканаленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укаране́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак. (разм.).

Тое, што і укараніцца (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уласка́віць, -ка́ўлю, -ка́віш, -ка́віць; зак., каго (што).

Зрабіць ласкавым, лагодным.

|| незак. уласкаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. уласкаўле́нне, -я, н.