абгрунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Прывесці пераканаўчыя доказы на карысць чаго-н., пацвердзіць фактамі.

А. палажэнні сваёй кнігі.

|| незак. абгрунто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абгрунтава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абажу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каўпак, які надзяецца на лямпу, каб засцерагчы вочы ад моцнага святла або каб прыдаць святлу лямпы пэўную афарбоўку.

Ружовы а.

|| прым. абажу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зламы́сны, -ая, -ае.

1. Які мае на мэце злы намер, што-н. нядобрае.

З. чалавек.

2. Які заключае ў сабе злы намер; злачынны (уст.).

З. ўчынак.

|| наз. зламы́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зляце́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́цца; -ця́цца; зак.

Прыляцець у адно месца з розных бакоў.

Восы зляцеліся на салодкае.

|| незак. злята́цца, -а́ецца.

|| наз. злёт, -у, М злёце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зо́ркі, -ая, -ае.

1. Які мае востры зрок, добра бачыць далёкія і дробныя прадметы.

Зоркае вока.

2. перан. Праніклівы, пільны.

Быць зоркім і пільным на варце.

|| наз. зо́ркасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імянны́, -а́я, -о́е.

Памечаны імем уладальніка; выдадзены на чыё-н. імя; імя каго-н.

І. гадзіннік.

Імянная стыпендыя.

○

Імянны спіс — спіс, у якім пералічваюцца прозвішчы і імёны якіх-н. асоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфантылі́зм, -у, м.

1. Адсталасць у развіцці, якая характарызуецца захаваннем у дарослага фізічных або псіхічных рыс дзіцячага ўзросту (спец.).

2. Паводзіны дарослага, падобныя на паводзіны дзіцяці (кніжн.).

І. у паводзінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калату́ша, -ы, ж. (разм.).

1. Размешаная гразь, вада са снегам, усякая негустая маса.

На агародзе к. ад частых дажджоў.

2. Негустая вараная страва з раскалочанай у вадзе ці малацэ мукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантрактава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Заключаць кантракт на атрыманне, выкарыстоўванне каго-, чаго-н.

К. ураджай.

|| зак. закантрактава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. кантракта́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лаўцы, -аў, адз. по́лавец, -лаўца, м.

Група плямён цюркскага паходжання, якія качавалі на паўднёвым усходзе Еўропы ў 11 — пач.

13 ст.

|| ж. палаўча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)