або́з, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Некалькі фурманак, падвод з людзьмі або грузам, якія едуць адна за другой.
Абозы з раненымі.
А. з фуражом.
2. Сукупнасць транспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння.
Пажарны а.
◊
Плесціся ў абозе (разм.) — цягнуцца ў хвасце, адставаць ад усіх.
|| прым. або́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абру́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Вузкі драўляны ці металічны вобад, які набіваецца на бочку, кадушку і пад. для змацавання клёпак.
2. Сагнутая ў кольца пласціна (або стрыжань, прут і пад.).
Гімнастычны а.
3. Упрыгожанне, якое надзяецца на галаву.
Залаты а.
|| прым. абру́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гры́ўня, -і, мн. -і, гры́вень і -яў, ж. (гіст.).
1. У Вялікім Княстве Літоўскім: адзінка вагі каштоўных металаў вагой каля фунта¹.
2. У Старажытнай Русі: сярэбранае або залатое ўпрыгожанне, якое насілі на шыі.
3. У Расіі: манета вартасцю ў 10 капеек (разм.).
|| прым. гры́ўневы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дра́га, -і, ДМ дра́зе, мн. -і, драг, ж.
1. Плывучая землечарпальная машына, прызначаная для здабычы карысных выкапняў з дна вадаёма, а таксама для паглыблення дна рэк, азёр і пад.
2. Прылада для здабывання жывёл і раслін, што жывуць на дне вадаёмаў.
|| прым. дра́жны, -ая, -ае (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.
1. Узброены атрад пры князі ў Старажытнай Русі.
Княжацкая д.
2. Добраахвотнае аб’яднанне людзей, створанае з якой-н. мэтай.
Піянерская д.
Пажарная д.
○
Народная дружына — добраахвотная арганізацыя ў СССР, якая дапамагала міліцыі ў ахове грамадскага парадку.
|| прым. дружы́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыве́рсія, -і, мн. -і, -сій, ж.
1. Ваенны манеўр, які мае на мэце адцягнуць увагу і сілы праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
2. Вывядзенне са строю аб’ектаў ваеннага, дзяржаўнага значэння ў тыле ворага або ў якой-н. краіне агентамі замежнай дзяржавы, злачыннымі элементамі.
|| прым. дыверсі́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дына́стыя, -і, мн. -і, -тый, ж.
1. Шэраг манархаў з аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змяняюць адзін аднаго.
Д.
Бурбонаў у Францыі.
2. перан. Шэраг пакаленняў, якія перадаюць з роду ў род прафесійнае майстэрства, традыцыі.
Д. сталявараў.
|| прым. дынасты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэ́ман, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У антычнай міфалогіі: добры або злы дух, які аказвае ўплыў на лёс, жыццё чалавека.
2. У хрысціянскіх уяўленнях: злы дух, д’ябал.
3. перан., чаго. Увасабленне якой-н. схільнасці, захаплення, заганы (уст.).
Д. нецярпення.
Д. разладу.
|| прым. дэ́манскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нігілі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
1. Чалавек, які адмаўляе ўсё агульнапрызнанае (кніжн.).
2. Прадстаўнік рускай разначыннай інтэлігенцыі 60-х гадоў 19 ст., якая адмоўна адносілася да традыцый дваранства і прыгонніцтва.
|| ж. нігілі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. нігілі́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нітра́ты, -аў, адз. нітра́т, -у (спец.).
1. Солі і эфіры азотнай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, а таксама (солі) як угнаенне.
2. толькі мн. Пра солі азотнай кіслаты ў злаках, садавіне, гародніне, калі яны перавышаюць дапушчальную норму (разм.).
Н. шкодныя для здароўя.
|| прым. нітра́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)