сталя́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сталяра, звязаны з рамяством сталяра. Сталярныя вырабы. Сталярная справа. // Прызначаны для працы сталяра. Сталярная майстэрня. □ Ладымер моўчкі, як і заўсёды, пройдзе ў сваё месца за сталярным варштатам. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сюі́та, ‑ы, ДМ сюіце, ж.
Музычны твор, які складаецца з некалькіх самастойных частак, аб’яднаных агульнай мастацкай задумай. Сюіта для скрыпкі і фартэп’яна. // Музычна-харэаграфічная кампазіцыя з некалькіх танцавальных нумароў, аб’яднаных адной тэмай. Балетная сюіта.
[Фр. suite.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Станавіцца таўсцейшым, больш тоўстым. Дрэвы ўсе раслі, таўшчалі, А закіданы дубок .. Змізарнелы і адметны, Для другіх дубоў чужы, З ім быў кожны непрыветны, Як той камень на мяжы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыпа́жны, ‑ая, ‑ае.
Які адпавядае якому‑н. вобразу, ролі; які падыходзіць для якога‑н. вобраза, ролі. А хлопец — той прыгожы быў проста тыпажнай, проста хоць на плакат ці ў кінафільм пра маладых рабочых, прыгажосцю. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлеграфі́я, ‑і, ж.
Спец. Галіна навукі і тэхнікі, якая ахоплівае вывучэнне прынцыпаў пабудовы тэлеграфнай сувязі, распрацоўку спосабаў перадачы тэлеграфных сігналаў і апаратуры для рэалізацыі гэтых спосабаў, а таксама ацэнку якасці перадачы інфармацыі па тэлеграфных каналах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́шша, ‑а, н.
Стан, пры якім спіраецца дыханне ў грудзях, не хапае паветра для дыхання. Валока аж захліпаўся ад удушша, грудзі разрываліся. Быкаў. [Тышкевіч] зачапіўся нагой за пянёк, задыхнуўся, упаў на зямлю, паміраючы ад удушша. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уро́н, ‑у, м.
Страта, шкода. У гады першай сусветнай вайны, а затым замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны прамысловасці Беларусі быў нанесен значны ўрон. «Весці». [Аляксей:] — Для нашай гаспадаркі.. [пазыка суседзям] урону не зробіць, а людзям падтрымка вялікая. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устая́цца, устаіцца; зак.
1. Стаць гатовым для ўжывання ў выніку доўгага стаяння ў пэўных умовах. Віно ўстаялася.
2. перан. Стаць з цягам часу ўстойлівым, пастаянным; перастаць змяняцца. Пагода якраз устаялася і абяцала працягнуцца надалей. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіта́, ‑ы, ДМ фіце, ж.
Перадапошняя літара рускага алфавіта, якая была запазычана з грэчаскай мовы для перадачы гука «ф» у словах грэчаскага паходжання і існавала ў рускім пісьмо да рэформы арфаграфіі 1917–1918 гг.
[Грэч. thēta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да хору. Харавая культура ў рэспубліцы стаіць на вельмі высокім узроўні. «Беларусь». // Які выконваецца хорам, прызначаны для выканання хорам. Харавыя народныя песні.
2. Разм. Групавы, калектыўны. Харавое чытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)