паліга́мія, ‑і, ж.
Спец.
1. Мнагашлюбнасць; мнагамужжа і мнагажонства.
2. У жывёл: спароўванне самца на працягу аднаго сезону з некалькімі самкамі.
3. Існаванне на адной расліне двухполых кветак побач з аднаполымі.
[Ад грэч. polý — многа і gámos — шлюб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пары́льня, ‑і, ж.
1. Памяшканне ў лазні, дзе парацца.
2. Спец. Памяшканне, дзе што‑н. параць. Адчыніліся дзверы доўгай аборы-свінушніка. Туды з парыльні насілі парабчанкі поўныя вёдры паранай бульбы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрпаля́цыя, ‑і, ж.
1. Спец. Пазнейшая ўстаўка ў якім‑н. тэксце, якая не належыць арыгіналу.
2. У матэматыцы — вызначэнне прамежкавага значэння якой‑н. зменнай велічыні па раду суседніх вядомых яе значэнняў.
[Лац. interpolatio — паднаўленне, змяненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інфільтра́т, ‑у, М ‑раце, м.
Спец. Мясцовае ўшчыльненне і павелічэнне аб’ёмаў тканак у выніку скаплення ў іх клетачных элементаў з прымессю крыві і лімфы і хімічных рэчываў. Запаленчы інфільтрат. Пухлінны інфільтрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зано́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. З паглыбленнямі, з касымі слаямі (пра дрэва, драўніну).
2. Зрэзаны (пра бераг).
3. перан. Наравісты, упарты (пра чалавека, жывёлу). Занорысты чалавек. // Які выяўляе наравістасць. Занорысты характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запаўня́льнік, ‑а, м.
Спец. Матэрыял зярністай, пылападобнай або валакністай будовы, які ўваходзіць у склад будаўнічых раствораў, бетону, масцік і пад. і не ўступае ў хімічную рэакцыю з вяжучымі рэчывамі. Запаўняльнік бетону.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пірс, ‑а, м.
Спец. Партовае збудаванне для прычалу суднаў з двух бакоў. Тамара сачыла з акна кватэры, калі прыходзіць карабель, і прыбягала на пірс. Мыслівец.
[Англ. pier, мн. piers — слуп, прыстань.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Спец.
1. Твор медальернага мастацтва, медаль прамавугольнай (ці блізкай да прамавугольнай) формы.
2. Пласцінка з рэльефным адбіткам, якая ўжываецца для ўпрыгожання мэблі.
[Ад фр. plaquette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прутко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прута; зроблены з прутоў (у 2 знач.). Прутковы каркас.
2. Спец. Які мае форму прута. Прутковае жалеза.
3. Які мае адносіны да прутка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Спец.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыварваць — прыварыць (у 2 знач.) і знач. дзеясл. прыварвацца — прыварыцца.
2. Тое, што атрымана ў выніку такога дзеяння. Прыварка адпала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)