пла́вень, плаўня, м.
1. Спец. Рэчыва, якое дадаецца да руды для паскарэння плаўкі прымесей і ўтварэння шлаку.
2. Тое, што і плаўнік. Шмат вандравала па свеце яна [хмара]. Недзе на моры бялела ільдзінай, Стыла на вострым лязе гарпуна, Ззяла на плаўнях шырокіх дэльфіна. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ўня, ‑і, ж.
1. Фаза Месяца, калі відзён увесь яго дыск. Якраз была поўня, ночы стаялі відныя, хоць па-восеньскаму свежыя, але ціхія. Шахавец.
2. Росквіт, паўната. Вясна была ўжо ва ўсёй поўні. Пестрак. Сама ў сілу [дзядзька] ўвабраўся, у ясную поўню гадоў. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. правалок, ‑лакла, ‑лакло; заг. правалачы; зак., каго-што.
Разм.
1. Працягнуць волакам. [Іван] правалок нагу па траве, стараючыся ступіць як мага натуральней, але гэта яму не дужа ўдалося. Быкаў.
2. Зацягнуць (нітку ў вушка іголкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадве́снік, ‑а, м.
Чалавек, прадмет або з’ява, якія з’яўляюцца першым вестуном, першай прыкметай чаго‑н. Недзе з лесу прыплыў першы подых свежасці, прадвесніка світання. Пестрак. Па дварэ.. дыхнуў у твар і апёк шчокі вострым марозікам сіберны вецярок, першы прадвеснік блізкай зімы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. пратрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; заг. пратрасі; зак., каго-што.
1. безас. Стаміць, змучыць трасеннем. За дарогу яго пратрэсла.
2. Разм. Правезці па няроўнай дарозе.
3. Трэсці некаторы час. Цэлы тыдзень яго пратрэсла ліхаманка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проціле́гласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць процілеглага (у 2 знач.); супярэчлівасць, карэнная розніца. Процілегласць поглядаў. Процілегласць інтарэсаў.
2. Тое (той), што (хто) у корані адрозніваецца ад іншага па сваіх якасцях, уласцівасцях. Поўнай процілегласцю Міколу быў Павел Стычынскі, ціхі хлапчук, кучаравы і прыгожы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыжму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). Прыжмурыўшы вока, Міколка ўглядаецца ў далёкую грушу. Лынькоў. — Выбачайце, што патурбавала, — прыжмурыла вочы ад электрычнага святла Кацярына. Пальчэўскі. Дзед прыжмурыў вочы, і скупая ўсмешка прабегла па яго твары. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкархну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Заснуць на кароткі час; задрамаць. Вялікая слабасць, стома разлівалася па ўсяму целу — от бы сесці пад куст.. прыкархнуць на хваёвым вецці. Лынькоў. [Амеля:] — Пакуль бабы раніцай папрыходзяць лён церці, то прыкархнеш у цяпле гадзіну каторую. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Суправаджаць спевамі якое‑н. дзеянне; падпяваць. Данілка іграе жаласліва-нудную мелодыю, Зоська круціцца па сцэне і прыпявае. Купала. Ваявалі ў полі жнеі-маладзіцы, Вострымі сярпамі жыта ваявалі, «Залатая зорка-зараніца, Не заходзь так рана...» — прыпявалі. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́хамаць, ‑і, ж.
Абл. Капрыз, недарэчнае, надуманае жаданне. І калі паны ў абедзвюх паэмах дзейнічаюць толькі па ўласнаму капрызу, прыхамаці, .. то і гусляр і Бандароўна паўстаюць як увасабленне народнай сціпласці. Навуменка. Што за прыхамаць была, Калі моўчкі брыгадзіра Ты увагай абышла? Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)