немудраге́лісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Самы звычайны, просты; прымітыўны, нескладаны. Вясёлы ідзе сёння Антон у сталярню, дзе ў збітым з дошак будане стаяць іхнія немудрагелістыя варштаты. Пальчэўскі. Праз паўгода Арцём ужо спрытна кідаў пальцамі па гузіках інструмента.., выводзячы немудрагелістыя мелодыі полек і вальсаў. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадпераза́ны і непадпяра́заны, ‑ая, ‑ае.
Без пояса; не перацягнуты ў таліі поясам. Палонны ў непадперазаным шынялі і вострай будзёнаўцы, сагнуўшыся ў нізкіх дзвярах, пераступіў парог. Брыль. Апрануты [Лескавец] быў па-летняму: картуз, лёгкі плашч-дажджавік, вузкаваты ў плячах, расшпілены, пад ім — непадпяразаная гімнасцёрка. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязбы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што не можа збыцца; нездзяйсняльны. Нязбытная мара. Нязбытныя планы.
2. Такі, якога нельга або цяжка пазбыцца. У шаравата-блеклых вачах.. [батрака] заставаўся той самы нязбытны сум і спалох, за якімі — па выгляду — ні смелай думкі, ні дужага смеху. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нясма́чна,
1. Прысл. да нясмачны.
2. безас. у знач. вык. Без апетыту. Нясмачна было есці сухі хлеб. // перан. Разм. Непрыемна, не па душы. [Шэмет:] — Ну, едзь у горад. Ты ж ужо быў там. Людзі ж там жывуць, робяць, а табе нясмачна стала. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўда́ча, ‑ы, ж.
Адсутнасць удачы, поспеху. Паўдня прахадзілі мы дарэмна па лесе, так і не сустрэўшы ніводнага птушынага следу. Засмучаныя няўдачай, мы прыселі на паляне адпачыць. Ігнаценка. Бяссонныя ночы, творчае напружанне, праца, праца, няўдачы і пошукі — вось чым быў для .. [Веры] будынак тэатра. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадлі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. што, чаго і без дап. Адлічыць, выдзеліць пэўную частку чаго‑н. усім, многім або на ўсё, многае. Паадлічваць грошы на пакупкі. Паадлічваць усім па пяць рублёў.
2. каго. Павыключаць усіх, многіх. Паадлічваць непаспяваючых з інстытута.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паасо́бку, прысл.
1. Па адным, не разам. Гаварыць з кожным паасобку. □ Скончыўшы гаварыць, Лясніцкі саскочыў з воза і пайшоў у натоўп, вітаючыся паасобку з добра знаёмымі калгаснікамі. Шамякін.
2. Асобна, разлучыўшыся. — Ну што, можа і праўда нам лепш жыць паасобку, — згадзілася Раечка. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павалту́зіцца, ‑тужуся, ‑тузішся, ‑тузіцца; зак.
Разм. Валтузіцца на працягу нейкага часу. Мы ўзяліся накрыжкі, .. павалтузіліся крыху, а потым, злаўчыўшыся, я паклаў яго на лапаткі «па ўсіх правілах класічнай барацьбы». Рунец. — Паглядзім, што ты пад вечар заспяваеш, як з пянёчкамі павалтузішся, — усміхнуўся Жэнька. Зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паві́цца, паўецца; зак.
1. Пачаць віцца. Два дымкі павіліся да столі. Броўка.
2. Уючыся, закрыць сабою. Па сценах хмель павіўся, Заслаў лістотай дом. Гілевіч. // Закруціцца адно за другое. Збажына сёлета такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падахво́чванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падахвочваць — падахвоціць.
2. Словы, якімі выклікаюць, падтрымліваюць жаданне што‑н. рабіць. Ужо даўно ўзмакрэла спіна, кроплі поту сцякалі па твары, але працаваць пад жарты і падахвочванні дзядзькі Мікіты было надзвычай прыемна і лёгка. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)