бала́нс¹, -у, м.

1. Раўнавага, ураўнаважванне.

Пачуццё балансу.

2. Падрахунак расходу і прыходу, вынікі фінансавай дзейнасці прадпрыемства, арганізацыі, а таксама ведамасць з такім падрахункам.

Квартальны б.

3. Суадносіны ўзаемна звязаных паказчыкаў якой-н. дзейнасці, працэсу.

Б. народнай гаспадаркі.

|| прым. бала́нсавы, -ая, -ае (у 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бала́нс², -а і -у, м. (спец.).

1. -у, зб. Ачышчаныя ад кары бярвёны аднолькавай даўжыні, якія ідуць на выраб цэлюлозы.

Адвезці б. на ваганетцы ў цэх.

2. -а. На чыгунцы — перакідная прылада для перацягвання рэек.

Перакінуць б.

|| прым. бала́нсавы, -ая, -ае (у 1 знач.).

Балансавая драўніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ма¹, -ы, мн. -ы, гам, ж.

1. Паслядоўны рад музычных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх акта́ў.

Мінорная г.

2. перан., чаго. Паслядоўны рад аднародных, але па-рознаму зменлівых якасцей, з’яў.

Г. фарбаў.

Г. гукаў.

|| прым. га́мавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гандля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які займаецца прыватным гандлем.

Гандляры пушнінай.

Г. з латка.

2. Чалавек, які вышэй за ўсё ставіць асабістую выгаду, карысць, асабісты інтарэс (пагард.).

Ён хабарнік і г.

|| ж. гандля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. гандля́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́луб, -а, мн. галубы́, галубо́ў, м.

Птушка сямейства галубіных пераважна з шаравата-блакітным ці белым апярэннем і вялікім зобам.

Дзікі г.

Г. міру (відарыс белага голуба як сімвал міру).

|| памянш. галубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

|| прым. галубі́ны, -ая, -ае.

Галубіныя гнёзды.

Галубіная пошта.

Галубіная душа (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. гнаць.

2. звычайна мн. (го́нкі, -нак). Спаборніцтва ў хуткасці (на аўтамабілях, лыжах і пад.).

Аўтамабільныя гонкі.

Лыжная г.

Гонка ўзбраення — палітычнае супрацьстаянне некалькіх дзяржаў за перавагу ў галіне ўзбраення.

|| прым. го́начны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Г. аўтамабіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́ша і ігру́ша, -ы, мн. -ы, груш і ігру́ш, ж.

1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з пладамі ў выглядзе акруглага конуса, а таксама плод гэтага дрэва.

2. Выраб, які нагадвае плод гэтага дрэва.

Гумавая г.

|| прым. гру́шавы, -ая, -ае і ігру́шавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Асаблівы арганізм, які спалучае прыкметы раслін і жывёл, звычайна размнажаецца спорамі.

Ядавіты г.

Воўчыя грыбы.

Чайны грыб — плеўка з мікраарганізмаў на паверхні салодкага чайнага раствору.

|| памянш. грыбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

|| прым. грыбны́, -а́я, -о́е.

Грыбная пара.

Г. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кош, каша́, мн. кашы́, кашо́ў, м.

1. Сплеценая з лазы, карэння і пад. круглая пасудзіна ў выглядзе кашолкі для складання і пераноскі чаго-н.

Сплесці к.

Насыпаць к. бульбы.

К. грыбоў.

2. Скрыня ў млыне пад жорнамі, у якую засыпаюць збожжа для памолу.

|| прым. кашо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крышта́ль, -я́ і -ю́, м.

1. -я́, мн. -і́, -ёў. Цвёрдае цела, якое мае натуральную форму шматгранніка.

Крышталі кварцу.

2. -ю́. Від шкла.

Ваза з крышталю.

|| памянш. крышта́лік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.)

|| прым. крышталі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і крышта́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)