ёлка, ‑і, ДМ ёлцы; Р мн. ёлак; ж.
1. Тое, што і елка. Пад ёлкамі шарэлі штодня і ніклі апошнія лапікі снегу. Лынькоў.
2. Елка, ссечаная і ўпрыгожаная к святу Новага года. Навагодняя ёлка. □ Каля ёлкі карагоды, Песні, гутарка жывая... Колас. // Пра дзіцячае навагодняе свята з песнямі, танцамі вакол упрыгожанай ёлкі. Пайсці ў школу на ёлку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заву́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад завучыць.
2. у знач. прым. Засвоены частым паўтарэннем; прывычны. Мужчына.. дасканалым, завучаным жэстам паднёс руку да вуснаў. Асіпенка. // Штучны, няшчыры. — Добрай раніцы, Варфаламей, — з завучанай абыякавай ветлівасцю сказаў чалавек. Караткевіч.
3. у знач. наз. заву́чанае, ‑ага, н. Тое, што засвоена, вывучана. Завучанае ў дзяцінстве не забываецца і ў старасці. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мурлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і муркаць. Чулася толькі, як бразгала маці пасудай ды мурлыкаў на печы кот. Пальчэўскі.
2. перан.; што і без дап. Разм. Ціха мяккім голасам гаварыць, напяваць. Чалавек ішоў, падставіўшы твар сустрэчнаму ветру і першым промням, мурлыкаў нейкую песню і зрэдку паглядваў на гадзіннік. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набра́клы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад набракнуць.
2. у знач. прым. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці, вадкасці. Нарэшце зарыпелі набраклыя дзверы, і хтосьці, заварушыўшыся, усхапіўся з ложка і сеў. Пташнікаў.
3. у знач. прым. Тое, што і набухлы (у 1, 3 знач.). Я асцярожна гладжу набраклыя пупышкі і падношу іх да губ. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нада, прыназ. з Т.
Ужываецца толькі ў спалучэнні «нада мною (мной)». Тое, што і над (у 1, 2 і 3 знач.). Ой вы, думкі, думкі, Сэрца майго раны! Ці вы мае дзеці, Ці вы кім пасланы? Што ж вы забіліся Віхрам нада мною, І няма ніколі Мне ад вас спакою? Колас. Адшумелі буры нада мной. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́кіп, ‑у, м.
1. Пена, якая ўтвараецца на паверхні вадкасці пры кіпенні. Накіп на супе. // Цвёрды асадак на ўнутраных сценках чайніка, катла і іншай пасуды, у якой кіпяцяць ваду.
2. перан. Тое, што накіпела ў сэрцы, душы; цяжкае пачуццё ад непрыемнай падзеі, размовы і інш. На душы было лёгка і светла, нібы.. [Максім] раптам змыў увесь накіп. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наса́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Намазаць, нацерці чым‑н. тлустым. Насаліць валасы.
насалі́ць, ‑салю́, ‑со́ліш, ‑со́ліць; зак.
1. чаго. Загатаваць пры дапамозе салення. Насаліць бочку агуркоў.
2. што. Тое, што і перасаліць.
3. перан.; каму і без дап. Разм. Пашкодзіць каму‑н., нарабіць непрыемнасцей. Нямала насаліў дзед за сваю службу пану бургамістру і яго паслугачам. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насі́лы, ‑сіл; адз. няма.
Жэрдкі без насцілу для пераноскі сена ў копах. [Міхась і Алена] падсадзілі насілы пад капы і панеслі яе з балота на поплаў. Дайліда. Мужчыны і жанчыны трымалі ў руках граблі, вілы, з кожнага воза тырчалі насілы. Сабаленка. // Тое, што і насілкі. Маленькая купка людзей стаяла... Астатнія цягнуліся па снезе, несучы на самаробных насілах параненых і забітых. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насцяро́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і насцярожаны (у 2 знач.). У паставе, у чуйным нахіле галавы, у насцярожлівым чаканні, што, відаць было, ахапіла яе, угадвалася жанчына, якая ўжо ведала, хто яна ёсць. Карпаў. Раней.. [Максім] заўсёды думаў, што падобны на маці. А цяпер, як у бацькі, выпукліліся надброўі.. І прабіўся ў вачах сухі, насцярожлівы бляск. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недавя́рак, ‑рка, м.
Разм.
1. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей. [Ласянё] яшчэ з тыдзень хадзіла. А потым і яго не стала. Таксама забілі, недавяркі. Ермаловіч.
2. Чалавек, які не верыць у бога; бязбожнік.
3. Тое, што і недаверак. Алік падсунуўся бліжэй да Лёнькі і папрасіў: — Раскажы гэтаму недавярку, як твой бацька позняй восенню пераплыў Дняпро са зброяй, з радыёстанцыяй. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)