брызе́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Грубая непрамакальная парусіна. Толя сядзіць на носе чайкі і на ўзбраенні яго — доўгі, лёгенькі шост і «іжаўка» дзядзькі Антося, якая ляжыць на брызенце плашч-палаткі. Брыль. Усцяж па шашы, што вяла на Оршу, стаялі аўтамашыны, прыкрытыя брызентам. Шчарбатаў.
[Ад гал. presenning.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ваго́н, ‑а, м.
Транспартны сродак, прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах. Трамвайны вагон. Пасажырскі вагон. // чаго. Колькасць грузу, якая змяшчаецца ў ім. Вагон збожжа, дроў.
•••
Мяккі вагон — пасажырскі вагон з мяккімі сядзеннямі.
Цвёрды вагон — пасажырскі вагон з цвёрдымі сядзеннямі.
[Англ. wag(g)on.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лапушы́сты, ‑ая, ‑ае.
Шыракалісты, падобны на ліст, лісце лопуху. Вецер зашумеў у лісці драў, першыя буйныя кроплі дажджу рабілі на дарозе пыл, зашамацелі па лапушыстай капусце. Дайліда. Цыбатая галава сланечніку рассунула ў кутку дошкі, узнялася, паклала на жалезную перакладзіну лапушыстае лісце. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
луб, ‑у, м.
1. Валакністая частка кары дрэў, па якой перамяшчаюцца арганічныя і мінеральныя рэчывы.
2. Палоска такой кары ліпы, вяза. З лубу, пасля належнай апрацоўкі, вілі вяроўкі. Дубоўка.
3. Спец. Валокны лёну, канопляў і пад., якія ідуць на выраб тэкстыльнай сыравіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мажа́ры, ‑аў; адз. няма.
Абл. Вялікія сялянскія калёсы з высокімі драбінамі; кары (у 2 знач.). Дзесьці па дарозе да Масквы, на адной з невялікіх станцый, я павінен буду выйсці з цягніка, перасесці ў глыбокія сялянскія мажары і ехаць у Віхораўскі калгас. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малайчы́на, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Тое, што і маладзец (у 1, 2 знач.). [Турсевіч:] — Ну, і малайчына! Далі-бог, маладзец... Я, па праўдзе сказаць, і думаў, што ты павінен праведаць мяне... Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мацава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мацаваць.
2. Тое, што і крапеж. Рудніковыя мацаванні.
3. Прыстасаванне, якое служыць для замацавання чаго‑н. Прабіраючыся паміж зараснікаў вярбы, што разрасл[і]ся па беразе ракі, Валерый адчуў, як аслабла мацаванне лыжы на правай назе. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўнава́та, прысл.
Разм. Даволі даўно. А жыла асоба гэта Не сягоння, — даўнавата, Калі шмат было паэтаў, А паэзіі не надта. Крапіва. Тут Зося не была даўнавата, і таму нават знаёмы шэра-блакітны гмах здаўся ёй па-новаму прыгожым — асабліва стройным і дарагім. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Мерзнуць, калець. — Ах, дзеткі мае, не людскае жыццё ў вас: і поначы трасіся, і на марозе дубей, і людзям назаляй. Лынькоў. // Цвярдзець, лубянець ад холаду. Паўкажушак дубее і стыне карой, вышчараецца люты мароз па-над ёй. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантралёр, ‑а, м.
Службовая асоба, якая правярае каго‑, што‑н., кантралюе чыю‑н. дзейнасць. Кантралёр кіно. Кантралёр па зборцы трактароў. □ Калі кантралёр наблізіўся да маёра, які спаў, Таня адвяла яго працягнутую руку: — Не трэба, хай спіць. Білет у яго ў парадку. Даніленка.
[Фр. contrôleur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)