не́йчы, нейчага, нейчаму, нейчы (нейчага), нейчым, аб нейчым, м.; нейчая, нейчай, нейчую, ж.; нейчае, нейчага, нейчае, нейчым, аб нейчым, н.; мн. нейчыя, займ. неазначальны.

Тое, што і нечы. Гарэў завод, падпалены нейчай рукой. Лынькоў. Дзесьці ў прасторах празвінелі божы. Дацвілі пялёсткі нейчае тугі... Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклёпнік, ‑а, м.

Той, хто паклёпнічае, распаўсюджвае паклёп. [Мароз:] — Мы сурова пакараем як паклёпніка, так і таго, хто памагаў яму. Лобан. Валодзя Полаз на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы, і аб нікчэмнасці тых, хто падтрымлівае паклёпнікаў нават у думках. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эдэ́м, ‑у, м.

1. Паводле біблейскага падання — краіна, дзе жылі Адам і Ева да іх грэхападзення; рай.

2. перан. Прыгожая мясцовасць; месца, дзе можна бесклапотна і шчасліва жыць. Сын кулака Юхім Кашлаты доўгія гады марыў аб шчаслівым жыцці, аб жыцці ў раі — эдэме. Кудраўцаў.

[Стараж.-яўр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прозрева́ть несов.

1. станаві́цца віду́шчым, пачына́ць ба́чыць;

2. перен., уст. (понимать) уця́мліваць, разуме́ць; (догадываться) здага́двацца (аб чым); (проникать умом) праніка́ць ро́зумам (у што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прозре́ть сов.

1. стаць віду́шчым, пача́ць ба́чыць;

2. перен., уст. (понять) уця́міць, зразуме́ць; (догадаться) здагада́цца (аб чым); (проникнуть умом) прані́кнуць ро́зумам (у што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канасаме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Дакумент аб прыняцці грузаў, які выдаецца адправіцелю пры перавозцы грузу марскім шляхам.

[Фр. connaissement.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць здрадлівага. У галаву назойліва лезуць розныя недарэчныя гісторыі аб жаночай нявернасці, здрадлівасці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метэарало́гія, ‑і, ж.

Навука аб зямной атмасферы, яе будове, уласцівасцях і фізічных працэсах, якія адбываюцца ў ёй.

[Ад грэч. metéōros — атмасферныя з’явы і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыразага́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Пісьмовае распараджэнне ўкладчыка крэдытнай установе аб правядзенні разліку з крэдыторам. Падпісаць жыразагад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непатрэ́бна, у знач. вык.

Без патрэбы. Не хацелася думаць аб ядзе, ды яна зусім была.. [Антосю] непатрэбна. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)