сно́ўдаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і сноўдацца.

Дзеці сноўдалі з двара ў двор.

|| наз. сно́ўданне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спажы́ўны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для яды, спажывання.

Спажыўныя расліны.

2. Тое, што і пажыўны.

|| наз. спажы́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размача́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Растрапаць, раздзяліць на валокны.

Р. канец вяроўкі.

|| незак. размача́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’ю́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (што).

Давесці да ярасці, шаленства.

Р. звера.

|| незак. раз’ю́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раска́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. расказаць.

2. Тое, што і аповед.

Усе слухалі р. старога рыбака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. распець.

2. што і без дап. Спяваць гучна, весела.

Р. вясёлыя песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растармасі́ць, -машу́, -мо́сіш, -мо́сіць; -мо́шаны; зак., каго (што) (разм.).

1. Тармосячы, разбудзіць, раскатурхаць.

2. перан. Прымусіць дзейнічаць, разварушыць, расшавяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчарава́нне, -я, н.

Пачуццё, стан незадаволенасці, выкліканы няздзейсненымі спадзяваннямі, надзеямі, марамі; страта веры ў каго-, што-н.

Глыбокае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шы́ецца; зак.

Распароцца (пра што-н. сшытае).

Накідка расшылася.

|| незак. расшыва́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́вад², -у, мн. по́вады, -аў, м.

Тое, што служыць асновай, зачэпкай для чаго-н.

Для жартаўніка і п. знойдзецца.