стваро́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Ператварыць у тварог.

|| незак. стваро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стваро́жванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак., каго (што).

Прымушаць баяцца каго-, чаго-н., выклікаць у каго-н. страх.

С. дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́пачкі, -чак, адз. та́пачка, -і, ДМ -чцы, ж. і та́пачак, -чка, м.

Тое, што і тапкі.

Спартыўныя т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сако́л, -кала́, мн. -калы́, -кало́ў, м. (разм.).

Тое, што і сокал.

Гол як сакол — надта бедны, нічога не мае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самасе́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -се́ек, ж.

Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася.

Бяроза-с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санда́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., што.

Пакрываць, фарбаваць сандалам (у 2 знач.).

|| зак. насанда́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарако́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж.

Тое, што мае таўшчыню ў 40 мм (разм.).

Дошка-с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сілкава́нне, -я, н.

1. гл. сілкаваць.

2. Тое, што забяспечвае нармальнае дзеянне, функцыянаванне чаго-н. (спец.).

С. для радыёпрыёмніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скаро́міць, -млю, -міш, -міць; незак., каго-што (разм.).

Карміць скаромнай ежай у посныя дні.

|| зак. аскаро́міць, -млю, -міш, -міць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склясці́, скляну́, скляне́ш, скляне́; склянём, скляняце́, скляну́ць; скляў, -ляла́, -ло́; скляні́; зак., каго-што.

Падвергнуць праклёну, праклясці.

С. чалавека.