шала́ш буда́н, -на́ м., шала́ш, -ша́ м.;
◊
с ми́лым рай и в шалаше́ хоць без хле́ба пасяджу́, але́ ж на лю́бага пагляджу́; хоць у будане́ жыць, абы з каха́ным быць; хоць у адно́й лёлі (саро́чцы), абы́ па любо́ві;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
графа́, ‑ы, ж.
1. Палоска, слупок, калонка паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі (у класных журналах, канторскіх кнігах і пад.). У графе, дзе былі выведзены адзнакі за апошні квартал, па мове ў Рыгоравым табелі красавалася прыгожа выпісаная настаўніцай чацвёрка. Краўчанка.
2. Раздзел тэксту; рубрыка.
[Ад грэч. graphē — рыса, лінія.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грэ́цца, грэюся, грэешся, грэецца; незак.
1. Грэць, саграваць сябе. Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём. Якімовіч. Вусаты кот Фядот любіў грэцца па сонцы, калі яно свеціць у хату. Брыль.
2. Рабіцца цёплым, гарачым; пагравацца. Чай грэецца. Радыятар грэецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даве́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад даверыць.
2. у знач. прым. Надзелены давер’ем. Аксён Каль выступаў ад грамады як давераная асоба. Колас.
3. у знач. наз. даве́раны, ‑ага, м. Асоба, якая дзейнічае па чыім‑н. даручэнні. Выбраць давераных. Давераны ў справах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дано́с, ‑у, м.
Тайнае паведамленне уладам, начальству аб чыіх‑н. недазволеных, процізаконных дзеяннях. — На вас данёс, валасны старшыня Язэп Брыль! Сам асабіста хадзіў да станавога прыстава з даносам! Колас. — За горадам была падпольная сходка, на якую паліцыя па нейчым даносе зрабіла аблаву. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапо́ўніцца, ‑ніцца; зак.
Стаць паўнейшым ад дабаўлення чаго‑н.; папоўніцца. Галена пісала да Гаруса: «...Пнівадзічы я добра памятаю, выехалі мы адсюль з бацькам, як мне было гадоў восем .. А пазалетась я ўлетку была ў Пнівадзічах, у родных па бацьку, уражанне дапоўнілася». Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм.
1. Памянш.-ласк. да бабка 1.
2. Гальштук у выглядзе банта. Апрануты яны, як дыпламаты: у новых гарнітурах. Косця і Генрых нават у чорных, па апошняй модзе, у Генрыха і гальштук-бабачка. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бак 1, бака, м.
Закрытая пасудзіна для вадкасцей. Казімір калыхнуў матацыкл, правяраючы на слых, па плюханню, ці хопіць у баку гаручага на дарогу. Краўчанка. Будынак.. [вадакачкі] застаўся цэлым. Быў надарваны толькі воданапорны бак. Лынькоў.
[Фр. bac.]
бак 2, бака, м.
Насавая частка верхняй палубы судна.
[Гал. bak.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў свежасць, звяў (пра расліны). Вялая трава.
2. перан. Пазбаўлены энергіі, бадзёрасці, жвавасці; млявы. Вялыя рукі. Вялы позірк. □ Вялыя з холаду мурашкі поўзалі па каструбаватай кары. Чорны.
3. Друзлы. [Стары] доўга размінаў вялымі дзёснамі сухую скарынку хлеба. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гайда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е і го́йдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз. Гайдаць калыску. □ Лес разбуджаны голле гайдае. Гаўрусёў. Любоўна ветры па загонах Жытцо, ярынку чуць гайдалі. Колас. / у безас. ужыв. Параход злёгку гайдала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)