напаўава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму паўавала. Напаўавальная дошка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўкру́глы, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму паўкруга. Напаўкруглае акно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарадазна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да нарадазнаўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

народалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца з любоўю да народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарэ́берны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на рэбрах. Нарэберныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́ністы, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа насення. Насеністы агурок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насенняно́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які дае насенне. Насенняносны лубін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́ршчык, ‑а, м.

Чалавек, які пазіруе перад мастаком, скульптарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафтэ́н, ‑у, м.

Вуглевадарод, які ўваходзіць у састаў нафты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нацызму, нацыста.