кату́рхаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Штурхаць каго-н., прымушаць ачнуцца, прыйсці да памяці.

К. сына раніцай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашмуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што (разм.).

1. Занасіць, выцерці, абтрапаць (вопратку).

З. рукавы.

2. Трэннем пашкодзіць скуру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашчамі́ць, -чамлю́, -чэ́міш, -чэ́міць; -чэ́млены; зак., што.

Сціснуць з двух бакоў.

З. пальцы дзвярамі.

|| незак. зашчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звяры́ны, -ая, -ае.

1. гл. звер.

2. перан. Вельмі моцны (пра што-н. цяжкае або жорсткае, лютае).

Звярыная нянавісць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здружы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; -у́жаны; зак., каго (што).

Звязаць дружбай, зблізіць.

Іх здружыла праца.

|| незак. здру́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зімо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -мо́вак, ж.

1. гл. зімаваць.

2. Тое, што і зімовішча.

Пабудаваць зімоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зненаві́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што.

Адчуць нянавісць да каго-, чаго-н.

Зненавідзеў яго назаўсёды.

З. аднастайную работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвандрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак., што.

Абысці, аб’ездзіць, вандруючы, нейкую тэрыторыю, пабываць у многіх мясцінах.

А. усю Еўропу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвя́нуць, -ну, -неш, -не; -вя́ў, -вя́ла; -вя́нь; зак.

Тое, што і абвяць.

Трава абвяла на сонцы.

А. ад стомленасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвяржэ́нне, -я, н.

1. гл. абвергнуць.

2. Паведамленне, прамова, артыкул і пад., у якіх што-н. абвяргаецца.

Надрукаваць а.