дагэтуль, дасюль, да гэтага, да гэтага часу, па гэты час, па гэты дзень, па сённяшні дзень

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вая́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Ваенны. Да гэтага ж часу ніхто не ведаў аб ваяцкіх здольнасцях дзеда Талаша. Колас. Адышлі гады ваяцкія, Зараслі магілы брацкія, Дні трывожныя далёка... Кірэенка.

2. Разм. Тое, што і ваяўнічы (у 1, 2 знач.). Ваяцкі запал, дух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дату́ль, прысл.

1. Да таго месца. Дайшоў датуль, дзе дарога зварочвае ўбок.

2. Да таго часу. Думала ўжо дзеўкай векаваць, і з думкай гэтай крыху лягчэй было датуль, пакуль у хаце спачувалі. Брыль. [Партызаны] прабеглі паўз Тураўца і Кавалевіча, запоўніўшы пустую датуль высеку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў дзесяць год. За два гады .. [Алена] навучылася ўсяму, чаму ў звычайных мірных умовах нельга было б навучыцца і за дзесяцігоддзе. Шамякін.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дзесяць год таму назад. Дзесяцігоддзе навуковай дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

1. (толькі інф. і цяпер.). Незак. да дзецца.

2. зак. (толькі пр.). Тое, што і дзецца. Усё ж найбольшы страх перажыў плытагон, які з таго часу невядома куды дзяваўся з прыстані. Казалі, што ён у момант ссівеў. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́светліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зрабіць што‑н. ясным, зразумелым; выясніць. — Я лічу, што трэба ісці да.. [незнаёмых] і высветліць, хто яны і што яны, — прамовіў Тукала. Колас. [Буднік:] — Усё вось няма мне часу пагутарыць з табой, адну справу высветліць варта было б. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багаві́нне, ‑я, н.; зб.

Разм. Водарасці. Час ад часу на лёску намотвалася зялёнае багавінне, паплаўкі ападалі на дно; прыходзілася выцягваць вуды. Савіцкі. Даніла адаткнуў калочак з дна каша, высыпаў у торбу рыбу і, выцягваючы з багавіння ногі, стаў выбірацца на сухое. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Круціцца час ад часу. На калдобінах машына павольна пагойдвалася, і наверсе на ёй пакручвалася вежа з кулямётамі, як бы выглядаючы дарогу. Галавач. Каля брамы ў зоросшым дрэвамі дварэ стаялі тры дзяўчынкі і каля іх пакручваўся .. хлапчук. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незадо́ўга, прысл. (ужываецца звычайна з прыназоўнікамі «да» і «перад»).

Не за многа часу да чаго‑н., перад чым‑н. Незадоўга да сёмай гадавіны рэвалюцыі сабралася заборцаўская моладзь у школе. Колас. Маці.. кінула ў жаўтуху, і яна незадоўга перад вайной аддала богу душу. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паазіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Азірнуцца некалькі разоў; азірацца на працягу нейкага часу. Дзед Трахім адсунуў трохі ад камінка ўслончык, паазіраўся і сеў. М. Стральцоў. Чубар ашалела пастаяў колькі хвілін насупраць драўлянага збудавання на рацэ, паазіраўся. Здавалася, нічога не пагражала яму. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)