харчразвёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Харчовая развёрстка — сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў у Савецкай дзяржаве ў 1919–21 гг., паводле якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве па цвёрдых цэнах усе лішкі сельгаспрадуктаў, што заставаліся звыш нормы, устаноўленай на асабістае спажыванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмы́канне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. хмыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Дрозд хмыкнуў, і хлопчыкі гэта хмыканне зразумелі па-свойму: «Чытаеш? Пабачым, як ты ўмееш чысціць зброю». Хомчанка. Лялькевіча абурыла гэтае хмыканне і гэтае недарэчнае слова. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
худзе́ча, ‑ы.
Разм.
1. м. і ж. Пра вельмі худога чалавека.
2. ж., зб. Худыя дзеці. За лета гэтая худзеча так адбегаецца па цёпламу пяску, так адап’ецца смачнага вясковага малака, што пад восень дзіўна робіцца, няўжо гэта тыя самыя заморкі? Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́пстрыкі, ‑аў; адз. няма.
Абл. Дробныя рэчы дамашняга скарбу. Апроч таго, тут абжыліся, На ногі трохі падняліся; Яшчэ б гадочак пажыць ціха, Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям’ёю, У саму бездараж вясною. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыклі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца па цыклах (у 1 знач.).
2. Які складае цыкл (у 2 знач.). Цыклічная дэманстрацыя кінафільмаў.
3. Спец. У хіміі — які мае кальцавую будову, структуру. Цыклічныя вуглевадароды.
4. Які прытрымліваецца цыклічнасці (у 2 знач.). Цыклічны графік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Цынкавая скрынка (звычайна для захавання патронаў). Вінтоўкі — іх дваццаць штук — перанеслі ў два захады і яшчэ адну ходку зрабілі па цынкі з патронамі. Навуменка. Падбег Багроў з распячатанай цынкай патронаў. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цянёты, ‑аў; адз. няма.
Паляўнічыя сеткі для лоўлі звяроў і птушак. Нейкія цянёты блытаюцца навокал ног, рвуцца і зноў блытаюцца. Пестрак. // перан. Пра тое, што прыгнятае, перашкаджае свабодна дзейнічаць; пастка. [Сектанты] па-ранейшаму працягвалі лавіць у свае цянёты даверлівых людзей. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чабурэ́к, ‑а, м.
Страва народаў Усходу — піражок з тонка раскачанага прэснага цеста, начынены баранінай. Лягчэй было Хрысціне крымскія чабурэкі падаць на стол, чым бульбу. Гроднеў. А Крым — гэта нешта карычневае, фіялетава-карычневае, спякотнае, і татары па станцыях прадаюць чабурэкі. Лобан.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чвя́канне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чвякаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зрэдку чулася невыразнае мармытанне, соннае чвяканне губамі. Крапіва. Здалёку пачулася нейкае няроўнае чвяканне, быццам нехта цяжкі і нязграбны прабіраецца па багністай і гразкай глебе. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыта́бельнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць чытабельнага. Старабеларуская пісьменнасць па меры свайго развіцця ўвесь час стыхійна вызвалялася ад лішніх надрадковых знакаў, пакідаючы толькі тыя з іх, якія былі неабходны для лепшай перадачы гукавых асаблівасцей беларускай мовы і для.. найбольшай чытабельнасці. Булыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)