б, часц.

Тое, што і бы¹ (ужыв. пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны).

Была б песня, а спевакі знойдуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́бка¹, -і, ДМ -бцы, мн. -і, ба́бак, ж.

Тое, што і баба¹ (у 1—3 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безбярэ́жны, -ая, -ае.

Такі шырокі, што не відаць берагоў; неаглядны, бязмежны.

Безбярэжная пустыня.

Безбярэжнае мора.

|| наз. безбярэ́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́месіць, -мешу, -месіш, -месіць; -мешаны; зак., што.

Месячы, размінаючы, канчаткова прыгатаваць.

В. цеста, гліну.

|| незак. выме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпадко́ва, прысл.

1. Нечакана, непрадбачна.

В. сустрэцца.

2. у знач. пабочн. сл. Тое, што і выпадкам (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́піць, -п’ю, -п’еш, -п’е; -піты; зак.

1. гл. піць.

2. перан., што і чаго. Вынесці, выцерпець.

В. чашу пакут.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плюнуць, -ну, -неш, -не; -люнь; -нуты; зак., што.

Выкінуць з рота пляўком.

В. сліну.

|| незак. выплёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́правадзіць, -ваджу, -вадзіш, -вадзіць; -ваджаны; зак., каго (што).

Прымусіць пайсці, выгнаць.

В. няпрошаных гасцей.

|| незак. выправа́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

1. гл. выпрацаваць.

2. Тое, што выпрацавана, выраблена.

Дзённая в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пыліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Ачысціць ад пылу, трасучы, выбіваючы.

В. палавікі.

|| незак. выпы́льваць, -аю, -аеш, -ае.