ра́мачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рамкі (у 1, 3 і 4 знач.). // Які мае рамкі (у 3 знач.). Рамачны вулей.
2. Які па форме нагадвае рамку, зроблены ў выглядзе рамкі (у 1 знач.). Рамачны відашукальнік. Рамачная антэна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ранава́та, прысл.
Разм. Крыху рана. — Ці не ранавата, Іван Нічыпаравіч, — гаварыў Барташэвіч, устаючы з пасцелі. Апіраючыся на палку, ён прайшоўся па склепе. Якімовіч. — А курыць, брат, яшчэ ранавата, — сур’ёзна сказаў Толя заўчаснаму кавалеру, які і так зачырванеўся да вушэй. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэдкале́ссе, ‑я, н.
Рэдкі лес. Свяцілася рэдкалессе паабапал дарогі — рэшткі колішняга вялікага бору. М. Стральцоў. Ледзь не штораніцы ходзіць [Міця] у лес — восень грыбная, грыбоў, блукаючы па верасах і рэдкалессі, назбірвае поўную каробку-лубянку, але яны не прыносяць былой радасці. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэзервуа́р, ‑а, м.
1. Ёмістасць, пасудзіна для вадкасцей і газаў. Па .. [трубах] нафта цякла ў трапы, дзе ад яе аддзяляўся газ, і далей — у велізарныя рэзервуары. Шамякін.
2. перан. Крыніца, зборнік чаго‑н. Палеская нізіна — рэзервуар вільгаці для ўсёй Беларусі. В. Вольскі.
[Фр. réservoir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаво́льства, ‑а, н.
1. Схільнасць рабіць што‑н. па сваёй волі, не лічачыся з іншымі. Нават нязначнае самавольства ці адступленне ад загаду могуць сарваць справу. Кулакоўскі.
2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак. Пасля гэтага Арцём Іванавіч стаў нават ганарыцца самавольствам сына. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарачы́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сарочы. У.. вершалінах [дрэў] асталіся леташнія варанячыя і сарачыныя гнёзды. Лупсякоў.
сарачы́ны 2, ‑аў; адз. няма.
Уст. Саракавы дзень пасля чыёй‑н. смерці. // Звычай памінання памёршага ў гэты дзень. Справіў Сцяпан па жонцы сарачыны. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
састро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., што.
Разм. Надаць які‑н. выраз (свайму твару). Адэля састроіла нездаволеную грымасу, каб паказаць, што ёй не падабаецца гэты напамінак. Чарнышэвіч. Стараста правёў рукавом па носе, састроіў сваю звычайную кіслую міну і важна прамовіў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
светаразуме́нне, ‑я, н.
Кніжн. Разуменне свету; сукупнасць поглядаў на свет (у 1 знач.). Само сабой зразумела, што па-сапраўднаму разгледзець спадчыну такога паэта, як Купала, нельга без асэнсавання своеасаблівасці яго творчага метаду, прынцыпаў тыпізацыі жыццёвага матэрыялу, мастацкага светаадчування і светаразумення. Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
селекцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да селекцыі. [Стася] расказала, што іхні гурток некалькі год праводзіць селекцыйную работу па вывядзенню шыпшыны з больш сакавітымі пладамі, з меншаю колькасцю насення. Дубоўка. // Атрыманы ў выніку селекцыі. Селекцыйны сорт ячменю. // Які займаецца селекцыяй. Селекцыйная станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сігналіза́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сігналізаваць.
2. Сістэма сігналаў, якая прымяняецца дзе‑н. Гукавая сігналізацыя. Марская сігналізацыя.
3. Прыстасаванне для падачы сігналаў. Загадалі выключыць святло [немцы] па ўсёй пуцявой сігналізацыі, у семафорах, у стрэлках, у воданапорных калонках. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)