дэльфіна́рый, ‑я, м.

Вялікі акварыум, звычайна з марской вадой, які прызначаны для ўтрымання дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказу наведвальнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэталёвы, ‑ая, ‑ае.

Падрабязны, з усімі дэталямі (у 1 знач.). Дэталёвая распрацоўка. Дэталёвы разбор. □ [Лясніцкі] доўга радзіўся з камандзірамі, складаў дэталёвы план. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мускатэ́ль, ‑ю, м.

1. Сорт вінаграду з духмянымі ягадамі; вінаград гэтага сорту.

2. Сорт салодкага віна з мускатнага вінаграду; віно гэтага сорту.

[Іт. muscatello.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыкме́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрыкметнага. З той жа ціхай непрыкметнасцю, з якою надышоў гэты хмарны і непагодлівы вечар, пачаўся .. рэдкі дождж. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нікелі́н, ‑у, м.

1. Адна з нікелевых руд; чырвоны нікелевы калчадан.

2. Сплаў медзі і нікелю з дамешкамі жалеза, марганцу і цынку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліме́ры, ‑аў; адз. палімер, ‑а, м.

Спец. Арганічныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з вялікай колькасці простых малекулярных звенняў з рознай атамнай структурай.

[Ад грэч. polymerēs — які складаецца з многіх частак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партаба́чніца, ‑ы, ж.

Тое, што і партабак. Паддубны з момант стаяў.., а пасля дастаў з кішэні партабачніцу і стаў круціць цыгарку. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасу́ху, прысл.

Па сухім месцы, сухім шляхам. На вуліцы крыху пратапталіся, папрысыхалі сцежкі, з гора ды з бяды прайсці можна пасуху. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўдзеся́тка, м.

Палавіна дзесятка, пяць штук. Каля чырвонай бензінавай палонкі стаяла з паўдзесятка аўтамабіляў. Шамякін. У .. [Вадзімавым] вядзерцы трапяталася з паўдзесятка акунькоў. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляшы́вы, ‑ая, ‑ае.

З плешам, аблыселы. Шыковіч праз шкло ў задняй сценцы бачыў, як з боку ў бок матлялася пляшывая галава. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)