слава́кі, -аў, адз. слава́к, -а, м.

Заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Славакіі.

|| ж. слава́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. слава́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славе́нцы, -аў, адз. славе́нец, -нца, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Славеніі.

|| ж. славе́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. славе́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне славістыкі, славяназнаўства.

|| ж. славі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. славі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спада́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -а́е; незак.

1. гл. спасці.

2. Звісаць, спускацца (пра адзежу, тканіну, валасы і пад.).

На плечы спадае каса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спартсме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца спортам (прафесійна або сістэматычна).

|| ж. спартсме́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. спартсме́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́саўка, -і, ДМ -саўцы, мн. -і, -савак, ж.

1. Пост перад Спасам (у 3 знач.)

2. Гатунак груш, якія паспяваюць к Спасу (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спява́к, спевака́, мн. спевакі́, спевако́ў, м.

Той, хто ўмее спяваць; для каго спевы з’яўляюцца прафесіяй.

Оперны с.

|| ж. спява́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталю́га, -і, ДМ -лю́зе, мн. -і, -лю́г, ж.

1. Прыстасаванне для распілоўкі бярвён на дошкі.

2. Сталярны варштат.

Зрабіць новую сталюгу.

|| прым. сталю́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стаматало́гія, -і, ж.

1. Раздзел медыцыны, які вывучае захворванні органаў поласці рота, сківіц і сумежных участкаў.

2. Стаматалагічная паліклініка або стаматалагічнае аддзяленне.

|| прым. стаматалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

субтро́пікі, -аў.

Зоны зямнога шара, якія ляжаць на поўнач і поўдзень ад тропікаў і набліжаюцца па клімаце да гарачага пояса.

|| прым. субтрапі́чны, -ая, -ае.

С. пояс.