сузале́жнасць, ‑і, ж.
1. У граматыцы — падпарадкаванне двух або некалькіх залежных сказаў аднаму і таму ж члену галоўнага сказа або ўсяму галоўнаму сказу.
2. Тое, што і узаемазалежнасць. У творчасці многіх паэтаў можна, бадай, беспамылкова ўбачыць сузалежнасць працэсаў нараджэння вобраза ўмоўна-асацыятыўнага і пашырэння інтэлектуальнага пачатку творчасці, станаўлення жанру філасофскай лірыкі. Рагойша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздрыгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Тое, што і уздрыгнуцца. Гучны вокліч «Стой!» прымусіў Гудовіча ўздрыгануцца. Пятніцкі. «Дарагія землякі і зямлячкі!» — голас Любы крыху ўздрыгануўся. Васілевіч. Калі Дзямід Сыч вярнуўся на папялішча роднай вёскі, сэрца яго ўздрыганулася ад невымернай жальбы. Паслядовіч. У танк маёра ўдарыў снарад, машына ўздрыганулася і стала. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унь, часціца.
Разм. Тое, што і вунь. Даль агорнута смугою, і ў смузе нізіны. Унь замерлі на кургане ў полі дзве хваіны. Трус. Унь на тым тыдні з Ланска сто кубаметраў напілавалі. Пальчэўскі. [Сёмка:] — Капейка нам тады унь як трэба была. Кандрусевіч. — Унь праснак праз вас, неслухаў, згарэў! — Бабка выхапіла з печы патэльню. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмуры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да хмурына; хмарка, воблачка. На небе ні хмурынкі; сонца пячэ, як летам. Пташнікаў. Неба сіняе-сіняе, плывуць па ім, нібы гусі-лебедзі, белыя хмурынкі. Навуменка. // перан. Пра тое, што азмрочвае, засмучае. А нада мной, як рой, снуюць Хмурынкі горкага адчаю. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрумсце́ць, ‑мшчу, ‑мсціш, ‑меціць; незак.
Разм. Тое, што і хрумстаць. Каля плота хрумсцелі абабранымі зялёнымі яблыкамі дзеці. Адамчык. Жучок [сабака] хапае цукар на ляту, хрумсціць ім. Лупсякоў. Сняжок хрумсціць пад нагамі. Брыль. Пад нагамі хрумсцела тонкая наледзь. Навуменка. Мякка хрумсціць пад нагамі сушняк. Барадулін. Хрумсцяць у садзе пад падэшвамі крупінкі вугалю ў траве. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Тое, што і чыркануць. Гаспадар прайшоў да стала, зняў з лямпы шкло, падкруціў кнот. Дастаў з кішэні запалкі, чыркнуў. Лупсякоў. Жанчына ўздыхнула, чыркнула нешта сабе ў блакнот і зноў схілілася над папкай. Палтаран. Вось толькі тут былі [чыжы], чыркнулі крыламі па вадзе і ўжо далёка-далёка. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысціня́, ‑і, ж.
Тое, што і чыстата. Глядзіць Змітрок уздоўж шырокай вуліцы, што пралягла між доўгіх карпусоў, і дзівіцца: якая наогул чысціня! Ваданосаў. Неба над намі было незвычайнай чысціні. Агняцвет. [Тоня] пахіснула маю веру ў шчырасць, у чысціню адносін, у каханне, якое мацней за смерць. Шамякін. [Алеся] мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і шлёпаць (у 3, 4 і 5 знач.). [Андрэй] стаў, і .. [Балюта] забегла яму наперад — шлэпала босымі нагамі па падлозе: — Не стой... Ідзі ў другую хату. Пташнікаў. Ад нашага гумна шлэпае да мяне.. паставы ў накінутым на шынель кажусе, з карабінам і ў вялікіх саламяных чаравіках. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шля́цца, шляюся, шляешся, шляецца; незак.
Разм. неадабр. Швэндацца, валачыцца. Ваўкі па сцежках шляюцца І ночкаю, і днём. Купала. — Не будзе нам веры ў тое, што зямля наша, гэта наша зямля, пакуль будуць шляцца па зямлі буржуі ды генералы розныя. Галавач. [Дзядзька Яўмен:] — Аўхім толькі адзін і астаўся... Вось ён і шляўся, валачыўся тут... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да шчака (у 1 знач.). А вейкі доўгія-доўгія, на шчочках не высахлі слёзы. Брыль.
2. Спец. Тое, што і шчака (у 2 знач.). Злоўчаным рухам бацька пераломвае.. [стрэльбу], хавае пад пінжак рулю, прыклад, шчочку ад яе кладзе ў кішэню штаноў. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)