рум, ‑у, м.
Разм. Месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты. Румам у нас называецца тое месца, куды вывозяць зімою калоды з лесу, каб вясною збіць іх у плыты і сплаўляць па рэчцы. Колас. Хлопцы хадзілі на рум, дзе завіхаліся плытнікі каля высокіх ярусаў бярвення. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самамэ́та, ‑ы, ДМ ‑мэце, ж.
Тое, што для каго‑н. з’яўляецца запаветнай мэтай і вычэрпваецца ёю самой, а не служыць сродкам для дасягнення чаго‑н. іншага. Класічныя ўзоры вершаскладання не былі для Максіма Багдановіча самамэтаю. Майхровіч. Паэтызацыя працы ў Купалы не самамэта, а сродак раскрыцця сілы і здольнасцей працоўнага чалавека. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скары́цца, скаруся, скорышся, скорыцца; зак.
Разм. Тое, што і пакарыцца. Групка людзей, з’яднаных адзіным жаданнем — лепш, памерці, чым скарыцца, — трымала абарону Брэсцкай крэпасці. Гурскі. Паэт, звязаны дружбаю і клятвай з падпольшчыкамі, не скарыўся на допыце і не кінуў пяра. У. Калеснік. Бяда, відаць, зламала Кудзіна, і ён ужо крыху скарыўся перад абставінамі. Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скары́ць, скару, скорыш, скорыць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і пакарыць 1. Але парода вольны дух Скарыць не здолеў вораг прагны. Крапіва. А мяне перш, за ўсё скарыла душэўная прыгажосць гэтага чалавека. Васілевіч. [Артыст] сказаў два-тры кампліменты дзяўчатам і канчаткова скарыў іх сэрцы. Асіпенка. [Каваль:] — Скарыць Падунскія парогі — гэта справа нялёгкая. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуль, прысл.
Разм. Тое, што і адкуль. Калі поезд праехаў мост, селянін паімкнуўся быў ісці, але Павел Андрэевіч прывітаўся з ім і запытаў, скуль ён. Галавач. Скуль жа ў такога малога гэтулькі сталасці і спрыту? Бажко. Стары падняўся і, відаць, усё ж усхваляваны, падыбаў па паляну, скуль можна было бачыць пажар. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смаля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Сорт груш.
смаля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Тое, што і смалёўка (у 2 знач.). Не букет, а цэлы ахапак — пышны і яшчэ свежы, толькі дробненькія пялёсткі ружовых смалянак былі ўжо крануты згубнасцю [за]вядання. Ракітны. Ірдзелі на палянках чырвоныя смалянкі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смо́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і смалісты. Ярка на камінку Смольны корч палае. Колас. Ад смольнага паху, разамлелай гарачыні злёгку кружыцца галава, стукае ў скронях. Навуменка. Ведай — лесаруба цяжкая работа, Трэба спрыт і дужасць смольны лес валіць. Хведаровіч. Святло падала на шчаку з ямачкай, на смольныя валасы і зграбную белую шыю. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сорт, ‑у, М сорце, м.
1. Тое, што і гатунак. Мука першага сорту.
2. Разнавіднасць якой‑н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі‑н. каштоўнымі ў гаспадарчых адносінах уласцівасцямі. Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.
3. Разм. Від, род каго‑, чаго‑н. У Мінску дактары добрыя. Першага сорту спецыялісты. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́дчыннік, ‑а, м.
Тое, што і наследнік. Андрэй стаў адзіным памочнікам у бацькі і спадчыннікам пакрыўленай хаціны, дзіравага хлеўчыка, у якім стаялі старая аднавокая кабыла ды карова Лысуха, і пунькі, што служыла адначасова і гумном. Хадкевіч. Нарадзіўся сын. Спадчыннік. Нарадзіўся Даніла, сын Акіма і ўнук Пятра, а праўнук Севярына і пранашчадак Глеба. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.
Разм. Тое, што і сталовая (у 2 знач.). Марусаў сеў за стол; падышла афіцыянтка — ён заказаў гуляш; ён заўсёды заказваў у такіх сталоўках гуляш — папулярную мясцовую страву. М. Стральцоў. Вось у гэтай сталоўцы партшколы і адбылося маё першае знаёмства з Платонам Галавачом. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)