масі́ў, ‑сіву, м.

1. Горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы з плоскай вяршыняй. Горны масіў.

2. Вялікая прастора, аднародная па якіх‑н. прыметах. За густымі радамі алешын пачынаўся вялікі масіў заліўных лугоў. Кавалёў. Зялёным масівам .. [лес] наступаў на невялічкую купку сяліб. Ліс.

[Фр. massif — цяжкавагавы ад лац. massa — глыба, камяк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машта́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да маштабу (у 1 знач.). Маштабная лінейка.

2. перан. Вялікага размаху, ахопу, значэння. Маштабныя планы. Маштабнае мысленне. □ Вядома, і сатырычны вобраз павінен быць маштабным, а не легкаважным ці проста па-фельетоннаму дасціпным. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ста, ‑а, М месце, н.

1. Уст. Горад.

2. Абл. Рыначная плошча. [Слуцк] меў тое месца, якое было асяродкам эканамічнага і гандлёвага жыцця акругі — рыначную плошчу па самай сярэдзіне. Гэта была даволі вялікая, .. выбрукаваная плошча і звалася ў нас местам. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

днява́льны, ‑ага, м.

Радавы салдат, які назначаецца на суткі для нагляду за парадкам у сваім падраздзяленні. Праз якія пяць хвілін на ўсім беразе не спалі толькі вартавыя ды днявальныя па канюшні. Мележ. Салдаты лажыліся спаць, днявальныя ў казармах выключалі радыё. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.

Гарачае душнае надвор’е. Духата і пыл гарадскіх вуліц гналі людзей у поле, да мора, на чыстае паветра. Гартны. // Цяжкае, душнае паветра. Можа таму, што Параска сёння пякла хлеб, па ўсёй хаце стаяла духата. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Падвяргаць пакаранню, кары. Караць па закону. Караць здраднікаў. □ Караюць баязліўцаў смерцю — Такі закон, закон вайны. Бачыла. // Асуджаць, дакараць. Сягоння я ў душы сябе караю, Чаму я без цябе, чаму адзін. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысіміля́цыя, ‑і, ж.

1. Распад складаных арганічных рэчываў на больш простыя ў працэсе жыццядзейнасці арганізма.

2. Замена аднаго з двух падобных па вымаўленню гукаў другім, менш падобным да таго, які застаўся нязменным; распадабненне (напрыклад: «хто» з «кто», «што» з «что»).

[Ад лац. dissimilis — непадобны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́жа 1, ‑ы, ж.

Тое, што і жыжка (у 1 знач.). Прыходзілася брысці па пояс у балотнай жыжы. Бядуля.

жы́жа 2, ‑ы, ж.

Дзіц. Агонь. — Зізя, зі-зя, — паказвае Лідачка пальчыкам на агонь у грубцы. — Жыжа, жыжа, каток, — адказвае старая. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжгаро́дні, ‑яя, ‑яе.

Які дзейнічае, існуе паміж гарадамі. Міжгародняя сувязь. Міжгародні тэлефон. // у знач. наз. міжгаро́дняя, ‑яй, ж. Тэлефонная станцыя, якая ажыццяўляе сувязь паміж гарадамі. Па тым, як настойліва І працягла .. [тэлефон] званіў, я здагадаўся, што гэта быў выклік міжгародняй. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нараста́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да нарасці.

2. Павялічвацца ў памерах. Ад наносаў пяску нарастае бераг рэчкі.

3. Павялічвацца па сіле, узрастаць. Шум цягніка набліжаўся, нарастаў, ён пераходзіў у грукат. Лынькоў. Сцяпан адчуў, як у яго зноў нарастае гнеў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)