эсква́йр, ‑а, м.

1. Ганаровы тытул у Англіі, які перадаецца ў спадчыну і прысвойваецца па займаемай кім‑н. пасадзе ці спецыяльным патэнтам. // Асоба, што мае гэты тытул.

2. У Англіі і ЗША — форма ветлівага звароту.

[Англ. esquire ад лац. scutarius — шчытапосец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыбінце́й ’прыстасаванне для асвятлення лучынай’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žibiñčius ’тс’. Параўн. ст.-бел. (з 1519 г.) жибентяйасоба, адказная за асвятленне і ацяпленне’ < літ. žibintojas. Карскі, Труды, 390; Яблонскіс, 268; Гіст. лекс., 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капіта́н ’афіцэрскае званне’, ’асоба, якая мае гэта званне’, ’камандзір судна’, ’кіраўнік спартыўнай каманды’, ст.-бел. капитанъ (пач. XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. kapitan (Булыка, Запаз., 138), якое з с.-дац. capitāneus ’галоўны’ < caput ’галава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́йба ’неахайная, гультаяватая асоба’ (брэсц., Нар. лекс.), клец. ’смаркаты, неахайны чалавек’ (там жа). Разам з польск. лэнчыцк. lejba ’вялікае, нязграбнае адзенне, халат’ запазычана з ням. дыял. leib ’блуза, кофтачка’ (Слаўскі, 4, 121), магчыма, праз ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асабо́вы, -ая, -ае.

1. гл. асоба.

2. Які мае адносіны да пэўнай асобы, пэўных асоб.

Асабовы рахунак — рахунак у банку, адкрыты на імя пэўнай асобы.

Асабовая справа — папка з дакументамі якой-н. асобы, што працуе ў пэўнай установе.

Асабовы склад (састаў) — рабочыя, служачыя якой-н. установы, вайсковай часці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фізі́чны, -ая, -ае.

1. гл. фізіка.

2. Які мае адносіны да чалавечага арганізма або да дзейнасці мышцаў, мускулаў; цялесны.

Фізічная праца.

Фізічная прыгажосць.

Перамагчы фізічна (прысл.).

3. Які адносіцца да палавых узаемаадносін.

Фізічная блізкасць.

4. Матэрыяльны.

Фізічнае старэнне машын.

Фізічная асоба (спец.) — чалавек, індывід як носьбіт грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыплама́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Службовая асоба, якая займаецца дыпламатычнай дзейнасцю, работай у галіне знешніх зносін.

2. перан. Пра чалавека, які дзейнічае тонка, умела.

3. Плоскі чамаданчык для папер, кніг, сшыткаў і пад. (разм.).

|| ж. дыплама́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́раста, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — адміністрацыйна-службовая асоба, якая прызначалася або выбіралася для вядзення спраў якой‑н. абшчыны, арцелі і пад. Царкоўны стараста. □ Заўтра трэба будзе заказаць старасту фурманку і паехаць да воласці забраць школьныя прыналежнасці. Колас. Люба — адна дачка і адно дзіця ў свайго бацькі; і бацька яе не абы-хто, а сельскі стараста. Мурашка. // У час Вялікай Айчыннай вайны — службовая асоба, якая назначалася акупантамі ў сельскай мясцовасці. Гітлераўцы прапанавалі яму [Шаройку] стаць старастам. Шамякін. Потым паказаўся стараста з двума нямецкімі салдатамі. Пальчэўскі.

2. Асоба, якая выбіраецца або прызначаецца з асяроддзя вучняў, студэнтаў для нагляду за выкананнем дысцыпліны, правіл унутранага распарадку ў класе, гуртку і пад. Стараста гуртка. Стараста класа. □ Стараста прыродазнаўчага гуртка Яша ажно прысягаў перад сябрамі, што Чмыхун — не звычайны вожык. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суб’е́кт, ‑а, М ‑кце, м.

1. У філасофіі — чалавек, які пазнае знешні свет (аб’ект) і ўздзейнічае на яго сваёй практычнай дзейнасцю.

2. Асоба, калектыў, арганізацыя, краіна і пад., якія актыўна выступаюць у якім‑н. працэсе, акце, зносінах і пад. Аўтар мае рацыю, падкрэсліваючы, што з моманту абвяшчэння Беларуская рэспубліка, як суверэнная дзяржава, з’яўлялася паўнапраўным суб’ектам міжнароднага права. «Полымя».

3. Спец. Асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі, дакладна акрэсленымі правамі і абавязкамі. Суб’ект права. Суб’ект злачынства.

4. Разм. Чалавек як носьбіт якіх‑н. уласцівасцей; асоба. [Марынчук:] — Брыдка, самая нікчэмная рэч — у вырашэнні канфлікту даваць волю рукам. Іншага суб’екта, праўда, можна сяк-так зразумець. Ракітны. // Зневаж. Пра чалавека з адмоўнымі рысамі характару, пра падазронага чалавека. [Ганя:] — [Намыснік] паклёпнік і наогул небяспечны суб’ект... Грамовіч.

5. У логіцы — прадмет суджэння, лагічны дзённік. Суб’ект суджэння.

6. У граматыцы — дзённік.

[Лац. subjectum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́барны, ‑ая, ‑ае.

1. Які замяшчаецца шляхам выбараў. Выбарная пасада. Выбарныя органы.

2. Абраны на якую‑н. пасаду галасаваннем. Выбарныя асобы. // у знач. наз. вы́барны, ‑ага, м. Асоба, упаўнаважаная прыняць удзел у непрамых выбарах. Савет выбарных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)