сяйво́, ‑а, н.
Абл. Тое, што сыплецца, сеецца адкуль‑н. З неба церушылася белае снегавое сяйво. // перан. Россып чаго‑н. У зеніце ледзь улоўным яшчэ для вока белаватым сяйвом вызначыўся Млечны шлях. Хадкевіч. Ты не забудзешся? Табе запомніцца На лісцях яблынь срэбнае сяйво? Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чашчо́ба, ‑ы, ж.
Абл. Гушчар. Затрашчалі галіны, зачвякала гразь — коні і каровы падаліся ў чашчобу... Ставер. З шумам і трэскам выходзяць зубры з чашчобы на лясную паляну. «Маладосць». // Зараснік якіх‑н. раслін. Мясцінамі ў кветкавых чашчобах трапляліся жарсцвяныя плешыны, тырчалі з травы шэрыя камяні. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапарну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Абл. Шапнуць. Потым .. [жанчыны] хітравата пераміргнуліся, нешта шапарнулі адна адной, і смуглявая пайшла ў дальні кут, дзе на прапыленай паліцы ляжала з дзесятак вагонаў. Лынькоў. Рачкоўскі выбраў зручны момант і неўзаметку ад усіх шапарнуў.. [Карызну]: — У мяне будзеш абедаць... Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лату́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Абл.
1. Невялікая гліняная пасудзіна, місачка з загнутымі ўнутр краямі. Паліваная латушка. □ Па камандзе дзеда лыжкі бралі, з адной міскі ці латушкі чэрпалі. Калачынскі.
2. Жаночая світка. Шылі латушку з даматканага сукна, белага, чорнага або шэрага. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зало́за, ‑ы, ж.
1. Орган, які выпрацоўвае неабходныя для арганізма рэчывы або выдаляе з арганізма шкодныя рэчывы. Слінная залоза. Потавыя залозы. Малочныя залозы. Залозы ўнутранай сакрэцыі.
2. Абл. Пухліна на шыі пад сківіцамі. І цяжка ёй. Яна ўздыхае, Ідзе, сябе перамагае, І горла ціснуць ёй залозы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́мятаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што, на каго-што, са злучн. «што» і без дап.
Абл. Забыць. — Нібы падмянілі мяне. Азарт такі да працы з’явіўся, да канала, што на ўсё запамятаваў. Галавач. Чытаючы, [Зося] запамятавала, што час быў позні і жыццё на вуліцы пачало глухнуць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.
Зак. да гадзіць.
згадзі́ць, згаджу́, зго́дзіш, зго́дзіць; зак., каго-што.
Абл. Наняць каго‑н. для выканання якой‑н. работы. Мяне згадзілі пасвіць дзесяць штук гавяды — па рублю ад штукі. Гартны. Пан табе не спагадае, Сваю работу загадае: То пастуха згадзі, служанку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гі́чка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Абл. Верхняя частка завязанага мяшка, торбы. Ігнаціха трымалася рукамі за гічку мяшка. Капыловіч.
гі́чка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі. У гічцы — дужыя грабцы. Лужанін.
[Англ. gig.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гру́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл.
1. Грымнуць, пачуцца. Тым часам дзесьці за лесам грунуў залп, і пасля пачалася страляніна. Чорны.
2. Упасці з грукатам. Інстынктыўна адчуваючы небяспеку, Аліна з усіх сіл дзвюма рукамі штурхнула чалавека ў грудзі. Пацукевіч не ўтрымаўся і грунуў на падлогу. Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мача́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. мачаць (у 1 знач.).
2. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. мачаць (у 2 знач.).
3. Тое, што і мачанка.
4. Абл. Тварог, расцёрты з малаком і смятанай, у які мачаюць бліны. [Разэля:] — Верашчаку з скваркамі будзеш есці ці мачанне белае? Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)