стажыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
1. Праходжанне выпрабавальнага тэрміну перад залічэннем на работу (на прадпрыемства, ва ўстанову і пад.). Чамусьці прыгадалася [Вячаславу], як упершыню трапіў сюды [на граніцу] і праходзіў стажыроўку на адной з застаў. Шыловіч.
2. Праходжанне навучэнцамі вытворчай практыкі для набыцця вопыту і якой‑н. спецыяльнасці. Штосьці падобнае Чарняхоўскі некалі адчуваў у Бабруйску, прыехаўшы туды з Акадэміі на стажыроўку. Мележ. Затым усе набылі па стажыроўцы ля пультаў Літоўскай ДРЭС. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стало́вая, ‑ай, ж.
1. Асобны пакой з абедзенным сталом, прызначаны для яды. Шырокія дарожкі-даматканкі, паложаныя ў сталовай і ад сталовай у спальню, сведчылі аб тым, як дбаюць тут аб чыстаце і акуратнасці. Колас. Сайка ў момант выпраг каня, падапрануў чысцейшы .. пінжачок і з’явіўся ў час. Зняў бравэрку, выткнуўся ў дзверы сталовай, якраз калі госці пачалі садзіцца. Сташэўскі.
2. Прадпрыемства грамадскага харчавання. Студэнцкая сталовая. □ У сталовай кардоннай фабрыкі .. [Маруся] мела шырокія магчымасці зносін з рабочымі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стара́нны, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да работы, справы са стараннем; дбайны, руплівы. Старанны вучань. □ Адразу ж пацяплеў блакіт: Хвалю Вясны ўпартасць і людзей старанных, Якія будзяць раніцай зямлю І славяць мір у песнях палымяных. Калачынскі. У школьным гуртку юных тэхнікаў Андрэй быў самы старанны, ніхто не мог зрабіць такой мадэлі, як ён. Чарнышэвіч. // Які выражае стараннасць, сведчыць аб ёй. Старанная падрыхтоўка. □ На кавалку бляхі нечай стараннай рукой .. былі выпісаны акуратныя словы: «Калгас «Ленінскі шлях». Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стракату́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
Разм. Пра каго‑, што‑н., хто (што) бесперастанку стракоча. Неўгамонная стракатуха [вавёрка] імкліва паглядала ва ўсе бакі. Лынькоў. Сцёпка думаў, як тут лацвей і натуральней пабачыцца з Аленкаю. Лепш бы, вядома, было спаткацца адзін на адзін... Толькі б гэтых стракатух-піскух там не было. Колас. У пачатку ліпеня, калі на падзівінскія лугі выпаўзаюць стракатухі-касілкі, мядовы водар кветак трымаецца ў паветры ледзь не да самага світання. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́таргавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікаецца сутаргай, з’яўляецца ёю. Дыхнуўшы цёплага паветра,.. [Сотнікаў] пачаў кашляць, як заўжды, да сутаргавых спазмаў у грудзях, да болю ў галаве. Быкаў. // Які суправаджаецца сутаргамі, неадвольны і моцны. Сутаргавы кашаль. □ Лейтэнант зрабіў некалькі сутаргавых глыткоў і перарывіста задыхаў. Курто. Пачулася ўсхліпванне — прыдушанае, сутаргавае. Місько.
2. перан. Парывісты, напружаны, рэзкі. Сутаргава парыў ветру быў моцны і нечаканы. Савіцкі.
3. перан. Хваравіта-неспакойны, ліхаманкавы. Паступова крыкі .. [Рывы] слабеюць, глухнуць, пераходзяць у сутаргавы шэпт. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць; зак.
1. Пайсці куды‑н. і, пабыўшы там, вярнуцца назад. У лес .. [дзед Талаш] не пойдзе, вось толькі сходзіць на сяло ды паслухае, што гавораць людзі. Колас. Яня схадзіла ў гастраном, і калі вярнулася, Настачка, прыбраная, стаяла перад люстрам. Ракітны. [Чарнавус Аўдзею:] — Ты вось што, ты мо схадзіў бы ў брыгаду Глінскага ды паглядзеў, як там што, га? Кулакоўскі.
2. Разм. Зрабіць ход (пры гульні ў шахматы, карты і пад.). Схадзіць сланом.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцвярджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да сцвердзіць.
2. што, з дадан. сказам і без дап. Упэўнена выказваць што‑н.; настойліва гаварыць, упэўніваючы ў чым‑н. Людзі не маглі разгадаць сігналаў. Але даследчыкі сцвярджалі, што пасылаюць іх разумныя істоты. Шыцік. А толькі адно вам сцвярджаю сягоння, Што ў кузні ён з ранку да вечара звоніць, Што хлопец прынадны, Што майстра сапраўдны! Броўка. Спрадвеку, як людзі сцвярджаюць. Праз бор наш гасцінец ляжаў. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счырване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць чырвоным (у 1 знач.). Абышоўшы разоў з дзесяць каля кедраў, нехта з гасцей заўважыў паламаны кедр, на якім ігліца не тое каб зруд[з]ела, але счырванела нават. Дубоўка. Як даспела, счырванела Ягада-рабіна, — Увокал глянулі нясмела Мы з табой, дзяўчына. Купала. // Зрабіцца чырвоным ад прыліву крыві да скуры; пачырванець. Дала руку яна [Ева] нясмела І счырванела: грымнуў смех. Гаўрусёў. Пабялелі Вусы, світка вазака, Толькі шчокі счырванелі Ад марозу ў мужыка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сэ́рцайка, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да сэрца 1 (у 1, 2 знач.). Выйду ў поле, выйду ў луг, Сяду пры дарозе. А ці прыйдзе любы друг? Сэрцайка ў трывозе. Дзеружынскі. // перан. Пра што‑н., што мае форму сэрца. Дае ж яшчэ жыць казкам, як не тут? Тут, дзе нават святло з-за аканіц прабіваецца ў пакой праз выразныя сэрцайкі. Караткевіч.
2. Ласкавы зварот да чалавека, які адпавядае слову «дарагі» (у 3 знач.). Маё сэрцайка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сячэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. сячы (у 1–4 знач.).
2. Паверхня, плоскасць, па якой што‑н. рассечана, разрэзана (у сапраўднасці або ўяўна). Плошча сячэння. Папярочнае сячэнне. □ Ахтан, узняўшы бровы, моўчкі маляваў трубкі рознага сячэння. Алешка.
•••
Залатое сячэнне — прапорцыя, у якой адна частка адносіцца да другой, як усё цэлае да першай часткі.
Кесарава сячэнне — аперацыя рассячэння брушной сценкі або похвы і маткі ў цяжарная жанчыны для нараджэння дзіцяці (робіцца пры немагчымасці нармальных родаў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)