карбаніза́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Насычэнне якога‑н. раствору, вадкасці вуглякіслым газам. Карбанізацыя піва.
2. Спосаб умацавання будаўнічых матэрыялаў, якія змяшчаюць вапну, шляхам апрацоўкі іх вуглякіслым газам.
[Ад лац. carbo, carbonis — вугаль.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іск, ‑у, м.
Спец. Звяртанне да суда з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў. Прад’явіць іск. Задаволіць іск. Адмовіць у іску.
•••
Сустрэчны іск — іск, які прад’яўляецца адказчыкам істцу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
како́ра, ‑ы, ж.
Спец. Ніжняя частка камля хвойнага дрэва разам з перпендыкулярным да яго вялікім коранем, якая выкарыстоўваецца для будаўніцтва барак. // Наогул вывернутае з коранем дрэва; карчага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лабія́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Утвораны з удзелам губ; губны. Лабіяльныя зычныя «б», «п».
2. Падобны губе, губам; які нагадвае сабой губы. Лабіяльныя органы пачуццяў у насякомых.
[Ад лац. labialis — губны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
латэра́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які знаходзіцца збоку; бакавы (анатамічны тэрмін, які паказвае на размяшчэнне якога‑н. органа, часткі цела арганізма збоку ад сярэдняй плоскасці цела). Латэральныя зубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Разм. Хваставая частка тулава птушкі; задок.
2. Спец. Лішні хвосцік у літары, які атрымліваецца пры адліўцы шрыфтоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маскі́т, ‑а, М ‑кіце, м.
1. Крывасоснае паўднёвае насякомае атрада двухкрылых.
2. толькі мн. (маскі́ты, ‑аў). Спец. разм. Быстраходныя ваенныя караблі, прызначаныя для баявых дзеянняў вялікімі групамі.
[Ісп. mosquito ад лац. musca — муха.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
металагра́фія, ‑і, ж.
1. Навука, якая займаецца вывучэннем структуры і фізічных уласцівасцей металаў і сплаваў.
2. Спец. Друкаванне з гравіраваных або траўленых металічных форм з паглыбленым рысункам.
[Ад грэч. metallon — метал і graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
многакаляро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Афарбаваны ў некалькі колераў; рознакаляровы. Многакаляровая тканіна.
2. перан. Разнастайны.
3. Спец. Які друкуе ў некалькі колераў. // Надрукаваны ў некалькі колераў. Многакаляровы плакат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Ездзячы, зрабіць паверхню роўнай, гладкай. Абкатаць новую дарогу.
2. Спец. Пробнай яздой, работай праверыць гатоўнасць, прыгоднасць чаго‑н. Абкатаць аўтамашыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)