бо́ндар, ‑а, м.

Майстар па вырабу драўлянай пасуды (бочак, дзежак, цаброў і пад.). Сымон, выдатны бондар на ўсю акругу, ..сыходзіў на дзень-другі з Ганніных воч куды-небудзь у суседні калгас падправіць абручы ці зрабіць каму пару новых дзежак. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́клі, ‑яў; адз. букля, ‑і, ж.

Уст. Завітыя кольцамі пасмы валасоў. Запамінаецца.. вобраз «прафесаршы», старой паважнай жанчыны ў пенснэ, са старанна падкручанымі сівымі буклямі. Шкраба. Фройляйн з рыжымі буклямі ўзяла.. вялізную, тоўстую кнігу, разгарнула яе, павадзіла пальчыкамі па старонцы... Брыль.

[Фр. boucles.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссэ́нсны, ‑ая, ‑ае.

1. У якім адсутнічае сэнс, змест. Паўтараць бяссэнсныя словы. Бяссэнсны адказ. Бяссэнсны выраз.

2. Пазбаўлены разумных падстаў; недарэчны, бязмэтна. Бяссэнснае блуканне па лесе. Бяссэнснае спусташэнне. Бяссэнснае практыкаванне.

3. Які выяўляе адсутнасць думкі, бяздумны. Бяссэнсны позірк. Бяссэнсны смех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Рабіць рэгулярныя паездкі, рэйсы па пэўнаму маршруту (пра транспарт). Увесь час ад склада збожжа ў поле курсіруюць аўтамашыны. «Звязда». Гэта быў адзін з тых пасажырскіх самалётаў, якія курсіравалі на адлегласці не больш дзвюх гадзін палёту. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.

1. Часовая падкладка, апора пад што‑н. у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі. Перакочваць бярвенне па лагах.

2. Абл. Падваліна. — Нам трэба [лес] на стойкі, на ніжнія вянцы, на лагі, каб падлога не гніла, — пералічваў Сільчанка. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лебяда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Пустазелле сямейства лебядовых з лісцем, якое звычайна пакрыта мучністым налётам. Сівелі ўзгоркі ад палыну і шэрай квецені лебяды, іржа кепскага шчаўя зацягнула пожні. Хадкевіч. Прызба па самыя вокны зарасла была лебядою і лопухам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легкакры́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Хуткі ў палёце, у рухах. Легкакрылая чайка. Легкакрылыя матылькі.

2. перан. Паэт. Зменлівы, няўстойлівы, мімалётны. Па-над сонным сялом, над заводамі Праляцеў легкакрылы Май. Лявонны. Скуль ты, вецер легкакрылы, Адкажы? Калі можаш, майму гору Памажы... Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́пасць, ‑і, ж.

1. Шырокі плоскі канец чаго‑н.

2. Рабочая, плоскай формы частка вясла, суднавых колаў, грабных і паветраных вінтоў і пад. Байдарка шпарка ляціць па гладкая паверхні возера, падпарадк[оўва]ючыся раўнамерным, рытмічным узмахам вясла з дзвюма лопасцямі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пабегчы, таропка пайсці куды‑н. з якой‑н. мэтай і вярнуцца назад. [Рыгорка] збегаў дахаты і прынёс іголку. Якімовіч. Мачыха адразу ж збегала па даёнку і, яшчэ не адвязаўшы каровы ад воза, паспрабавала яе даіць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да збегчы.

2. Спускацца па схіле ўніз, пад адхон (пра дарогу, сцежку і пад.). З пагорка ўніз, у бок даліны, Збягае сцежка між кустоў. Колас. Мазыр, Мазыр! Збягаеш ты з прыгожых берагоў крутых. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)