про́ба², -ы, мн. -ы, проб, ж.

Колькасць частак высакароднага металу, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці вагавых долей сплаву, а таксама кляймо на вырабах з высакароднага металу, якое абазначае гэту колькасць.

Золата нізкай пробы.

|| прым. про́бны, -ая, -ае (спец.).

Пробнае золата (з кляймом пробы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Набор прылад для чаго-н.

Чарнільны п.

Чайны п.

2. Прыстасаванне, спецыяльнае ўстройства, апарат для выканання якой-н. работы, рэгулявання, кантролю і пад.

Вымяральны п.

Награвальныя прыборы.

|| прым. прыбо́рны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мука́, -і́, ДМ муцэ́, ж.

1. Прадукт размолу збожжа.

Жытняя м.

Кукурузная м.

Кармі мукою, дык пойдзе рукою (прыказка). Перамелецца — м. будзе (прыказка).

2. Размолатыя або расцёртыя ў парашок якія-н. жывёльныя ці мінеральныя рэчывы.

Рыбная м.

|| прым. мучны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мушту́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні, а таксама невялікая трубачка, у якую ўстаўляецца папяроса.

2. Дэталь духавога інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладаюць да губ.

|| прым. муштуко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыш, -ы, мн. мы́шы, мышэ́й, ж.

1. Невялікі грызун з вострай мордачкай і доўгім хвастом.

2. Адно з прыстасаванняў уводу інфармацыі ў камп’ютар.

|| памянш. мы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

|| прым. мышы́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. колер (шэры).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наёмнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Ваеннаслужачы наёмнага войска.

Вярбоўка наёмнікаў.

2. Той, хто за плату гатоў здзейсніць злачынства, выгаднае наймальніку.

Няма апраўдання наёмнікам і тэрарыстам.

3. Тое, што і найміт.

|| ж. наёмніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наёмніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго-, што-н.

Н. на плечы хустку.

2. Тое, што і набавіць (разм.).

Н. некалькі тысяч.

|| незак. накіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і накі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| прым. накідны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Асобнае памяшканне для жылля ў кватэры.

Ізаляваны п.

2. мн. Раскошныя жылыя памяшканні ў царскім палацы.

Прыёмны пакой — памяшканне ў бальніцы для прыёму хворых і аказання ім медыцынскай дапамогі.

|| прым. пакаёвы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палява́нне, -я, мн. -і, -яў, н., на каго-што або за кім.

Пошукі і высочванне звяроў, птушак з мэтай знішчэння або лоўлі.

П. на ваўкоў.

П. за перапёлкамі.

П. за варожым снайперам (перан.).

|| прым. паляўні́чы, -ая, -ае.

Паляўнічае таварыства.

П. сабака.

П. промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папячы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Асоба, якая афіцыйна назначаецца для папячыцельства (у 1 знач.).

П. непаўналетняга.

2. У дарэвалюцыйны час: званне кіраўніка некаторых устаноў.

П. вучэбнай акругі.

|| ж. папячы́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

|| прым. папячы́цельскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)