дзе, прысл.

1. пыт. У якім месцы.

Дзе вы працуеце?

2. месца. У якім месцы.

Няма дзе адпачыць.

3. неазнач. Тое, што і дзе-небудзь.

Пашукай лепш, можа дзе згубіў.

Ці няма дзе вольнага месца?

4. адноснае. Ужыв. як злучальнае слова, падпарадкоўвае даданыя сказы месца, азначальныя, дапаўняльныя, дзейнікавыя, уступальныя сказы.

Горад, дзе я жыў.

5. у знач. часц. Ужыв. для выражэння поўнай немагчымасці чаго-н., сумнення ў чым-н.

Адпачыў? — Дзе адпачыў!

Столькі работы.

Дзе наша не прападала (разм.) — выказванне рашучасці ісці на рызыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́вы, -ая, -ае.

1. Упершыню створаны або зроблены; які ўзнік, з’явіўся нядаўна.

Новыя самалёты.

Н. горад.

2. Адкрыты, вынайдзены нядаўна.

Новая планета.

3. Незнаёмы, малавядомы.

Новыя мясціны.

Н. чалавек.

4. Які прыйшоў на змену ранейшаму, замяніў сабой тое, што было; чарговы, наступны.

Н. дырэктар.

Радавацца новаму дню.

5. Які мае адносіны да нашай эпохі, часу.

Новая гісторыя.

6. Не той, што раней; іншы.

Н. сэнс.

7. Гэтага года, апошняга ўраджаю.

Н. хлеб.

8. у знач. наз. но́вае, -ага, н. Навіна.

Што ў вас новага?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак.

1. што. Зрэзаць, разрэзаць знізу.

П. сцябло.

2. што. Падкараціць, абразаючы.

П. валасы.

3. чаго. Нарэзаць дадаткова, яшчэ (разм.).

П. каўбасы.

4. каго (што). Тое, што і паддзець² (у 2 знач.; разм.).

П. дакладчыка.

|| незак. падраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падрэ́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падраза́нне, -я, н. (да 1—3 знач.), падрэ́званне, -я, н. (да 1—3 знач.), падрэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1—3 знач.) і падрэ́з, -у, м. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тады́, прысл.

1. У той час, у мінулым, не цяпер.

Т. дзеці яшчэ не ўмелі чытаць.

2. Пры пэўных умовах, абставінах.

Сходзіш у магазін па хлеб, т. толькі можаш ісці гуляць.

3. Ужыв. як суадноснае слова ў галоўным сказе пры дадан. часу са злучнікам «калі».

Калі мне прынясуць кнігу, т. прачытаю.

4. у знач. злуч. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са злучнікам «як» у даданых часавых супастаўляльных сказах са знач.: у той час як, нягледзячы на тое што.

Мы толькі снедалі, т. як яны ўжо садзіліся абедаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спадаро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які знаходзіцца ў дарозе разам з кім-н.

Мой с. — вясёлы чалавек.

2. перан. Тое, што спадарожнічае чаму-н., з’яўляецца разам з чым-н.

Сырое надвор’е — с. прастудных захворванняў.

3. Нябеснае цела, якое рухаецца вакол планеты, зоркі.

С.

Зямлі — Месяц.

4. Касмічны апарат, які запускаецца ў касмічную прастору з дапамогай ракетных установак.

Запусціць с.

|| ж. спадаро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

|| прым. спадаро́жнікавы, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.) і спадаро́жніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; правёз, -ве́зла; -вязі; -ве́зены; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць.

П. бліжэйшым шляхам.

2. Везучы, мінаваць што-н.

П. каля Палаца мастацтваў.

3. Перавезці з сабой у чым-н.

П. кнігі ў чамадане.

П. кантрабанду цераз граніцу.

4. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.).

А ну, правязі мяне на машыне!^ незак. право́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

|| наз. право́з, -у, м. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. правазны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Правазная здольнасць чыгункі.

Правазная плата за багаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. што. Перамяшчаючыся на чым-н., мінуць, пераадолець якую-н. прастору.

П. плошчу.

П. міма станцыі.

П. пяць кіламетраў.

2. што. Не спыніцца, не сысці там, дзе было трэба.

П. сваю станцыю.

3. Правесці ў дарозе які-н. час.

П. восем гадзін.

4. Тое, што і праехацца (у 1 знач.).

Эх, добра п. па роўнай дарозе на веласіпедзе.

|| незак. праязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2 і 4 знач.).

|| наз. прае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́цка, -і, ДМ -ццы, мн. -і, -цак, ж.

1. Прадмет, прызначаны для гульні, аздобы, упрыгожання.

Магазін дзіцячых цацак.

Ёлачныя цацкі.

2. Што-н. вельмі прыгожае, цікава аздобленае.

Не кватэра, а ц.

3. перан. Той, кім распараджаюцца па ўласным жаданні, хто служыць каму-н. для пацех.

Быць цацкай у чужых руках.

4. Пра тое, што з’яўляецца прадметам клопату, непрыемнасці (разм.).

Параніў руку — зрабіў сабе цацку.

|| памянш.-ласк. ца́цачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ца́цачны, -ая, -ае.

Ц. магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цуд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: штосьці невытлумачальнае, звышнатуральнае, выкліканае ўздзеяннем Боскай сілы.

Спадзявацца на ц.

2. Пра тое, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю, выклікае захапленне.

З цудаў ц.!

Цуды гераізму.

3. у знач. прысл. цу́дам. Незвычайным, неверагодным чынам; выпадкова (разм.).

Дом ц. уцалеў пасля бамбёжкі.

Ц. не спазніўся.

4. у знач. вык. Надзвычайна добры, непараўнальны.

Надвор’е сёння — ц.!

Не кулеш, а ц.!

Цуда ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.

Цуда-юда — у казках: пачвара, страшыдла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́страў (БРС, КТС, Касп., Яруш., Яшк.), во́страва ’поле паміж лугамі’ (Яшк.). Рус. о́стров, укр. о́стрів, ст.-рус., ст.-слав. островъ ’востраў’, польск. дыял. ostrów ’участак поля пасярод сенажаці’, каш. ostróv ’узвышанае месца на полі або на сенажаці’, чэш., славац. ostrov, балг. о́стров, серб.-харв. о̏стрво, славен. ostróv, в.-луж. wotrow, н.-луж. wótšow, палаб. våstrüʼv. Прасл. o‑strovътое, што абцякаецца, рачны востраў’. Да струмень (гл.). Роднаснымі з’яўляюцца літ. sravà ’цячэнне, крывацёк’, prasrava ’цячэнне вады’, лат. stràva ’цячэнне’. З іншай ступенню вакалізму: літ. srovė̃, strovė̃ ’цячэнне’, лат. stràva, strāve ’тс’, усх.-літ. sraujà, ст.-інд. girisravā ’горны паток’ (Міклашыч, 318; Траўтман, 279 і наст.; Фасмер, 3, 165). Параўн. у семантычных адносінах серб.-харв. ȍtok ’востраў’. Асаблівасці семантыкі слова востраў у бел. мове гл. Талстой, Геогр., 116 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)