саю́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто знаходзіцца ў саюзе (у 1 і 2 знач.), дзейнічае ў згодзе з кім-, чым-н.

Заключаць пагадненне з саюзнікамі.

Саюзнікі ў барацьбе з агрэсарамі.

|| ж. саю́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. саю́зніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свіне́ц, -нцу́, м.

Мяккі, вельмі цяжкі метал сінявата-шэрага колеру.

Здабыча свінцу.

Сустрэць (ворага) свінцом — ружэйным агнём, кулямі.

Як свінцом налітыя — вельмі натруджаныя ад стомы, хваробы і пад. — аб адчуванні цяжару ў руках, нагах і пад.

|| прым. свінцо́вы, -ая, -ае.

Свінцовая куля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

селе́кцыя, -і, ж.

1. Навука аб метадах стварэння гатункаў і гібрыдаў раслін, парод жывёл і культур мікраарганізмаў.

2. Паляпшэнне гатункаў раслін або парод жывёл і вывядзенне новых гатункаў і парод шляхам штучнага адбору, скрыжавання.

|| прым. селекцы́йны, -ая, -ае.

Селекцыйная станцыя.

Селекцыйнае насенне (палепшанае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

селяні́н, -а, мн. сяля́не і (з ліч. 2, 3, 4) селяні́ны, сяля́н, м.

Жыхар вёскі, які заняты апрацоўкай зямлі, вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы як сваёй асноўнай работай.

|| ж. сяля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. сяля́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сентыменталі́зм, -у, м.

1. Кірунак у літаратуры і мастацтве 18 — пачатку 19 ст., які характарызуецца асаблівай увагай да духоўнага жыцця чалавека, пачуццёвасцю і ідэалізаваным паказам людзей, жыццёвых сітуацый, прыроды.

2. Сентыментальныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н. (кніжн.).

|| прым. сентыменталі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сервірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) стол для (абеду, вячэры і пад.), расстаўляючы посуд і стравы ў пэўным парадку.

С. стол.

|| наз. сервірава́нне, -я, н. і сервіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. сервіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіно́нім, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова (або выраз), якое гучаннем і напісаннем адрозніваюцца ад іншага, але супадае або блізкае па знач. з іншым словам (выразам), напр., «смелы» і «адважны»; «апусціць галаву» і «панурыць галаву».

|| прым. сінанімі́чны, -ая, -ае.

С. рад назоўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скорагаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Хуткае маўленне.

Гаварыць скорагаворкай.

2. Спецыяльна прыдуманая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім яе хуткае вымаўленне (напр.: ліска лашчыць лісяня, а ласіха — ласяня), хуткапрамаўлянка.

|| прым. скорагаво́рачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́баль, -я, мн. -і, -яў, м.

Драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурага колеру, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. сабалёвы, -ая, -ае, сабалі́ны, -ая, -ае і со́балевы, -ая, -ае.

Сабалёвая шапка.

Сабаліныя бровы (перан.: густыя, цёмныя, шаўкавістыя; нар.-паэт.). Собалевы след.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спажыве́ц, -жыўца́, мн. -жыўцы́, -жыўцо́ў, м.

1. Асоба або арганізацыя, якія спажываюць прадукцыю чыёй-н. вытворчасці.

Тавары для масавага спажыўца (для масавага пакупніка).

2. перан. Той, хто імкнецца да задавальнення толькі сваіх патрэб (неадабр.).

|| прым. спажыве́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Спажывецкая кааперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)