ізалі́нія, ‑і, ж.

Спец. Лінія на геаграфічнай карце, графіку і пад., якая злучае пункты з аднолькавымі паказчыкамі якіх‑н. фізічных велічынь (ціску, тэмпературы, вільготнасці і пад.).

[Ад грэч. ísos — роўны, аднолькавы і лац. linea — лінія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інгібі́тар, ‑у, м.

Спец.

1. Рэчыва, якое замаруджвае працяканне хімічных рэакцый або спыняе іх.

2. Рэчыва, якое паніжае актыўнасць ферментаў у арганізме або тармозіць біялагічныя працэсы.

[Ад лац. inhibere — затрымліваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтру́зія, ‑і, ж.

Спец.

1. Працэс нагнятання магмы ў тоўшчу зямной кары. Працэс інтрузіі.

2. Геалагічнае цела, якое ўтварылася ў зямной кары ў выніку застывання магмы.

[Ад лац. intrusus — упхнуты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бракаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Спец. Вылучыць, выкінуць што‑н., што не адпавядае якасці, стандарту. [Рудак:] — На мяса мы маглі б выбракаваць самых горшых [кароў]. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спец. Рэзкі рух уперад з апорай на выстаўленую нагу. Фехтавальшчык зрабіў імгненны выпад.

2. Варожае выступленне, нядобразычлівая выхадка. Злосны выпад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акамада́цыя, ‑і, ж.

Спец. Прыстасаванне да чаго‑н. Акамадацыя органаў мовы. Акамадацыя гукаў (у мове).

•••

Акамадацыя вока — здольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях.

[Лац. accomodatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апра́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аправіць.

2. Спец. Прыстасаванне для замацавання на металарэзных станках інструменту або дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

Спец.

1. Выбраць (выбіраць) для сябе тое ці іншае грамадзянства, карыстаючыся правам аптацыі.

2. толькі незак. Зал. да аптаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арэ́шак, ‑шка, м.

Памянш. да арэх.

•••

Чарнільны арэшак (спец.) — хваравітая нарасць на дубовых лісцях, якая мае дубільную кіслату; яблычкі (у старыя часы выкарыстоўвалася для прыгатавання чарніла).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Спец. Вываз здабытых карысных выкапняў з забояў і шахтаў. Напалову завершана механізацыя працэсаў бурэння, падземнай адкаткі руды і пароды. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)