засце́ньвацца, ‑аецца; незак.

Разм. Зацягвацца, засланяцца чым‑н. Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магналі́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магналіту. Магналітавыя работы.

2. Які складаецца з магналіту, зроблены з яго. Магналітавая падлога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маёліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.

1. Абпаленая каляровая гліна, накрытая непразрыстай палівай з рысункам.

2. зб. Вырабы з такой гліны.

[Іт. maiolica ад назвы вострава Мальорка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маніёк, ‑у, м.

1. Вечназялёная, трапічная кустовая расліна сямейства малачаевых, з карэнняў якога атрымліваюць муку.

2. Мука з карэнняў гэтай расліны.

[Ісп. manioca ад інд. mandihoca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двары́шча, ‑а, н.

Участак з хатай і дваровымі будынкамі. З дварышча толькі выйдзеш за такі — Вясельных скрыпак нават не чуваць. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухмато́рны, ‑ая, ‑ае.

З двума маторамі. На другі дзень уначы саслізнуў з чорнага неба на асветленую кастрамі пляцоўку двухматорны самалёт. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзактыва́цыя, ‑і, ж.

Выдаленне радыеактыўных рэчываў з паверхні або з масы розных аб’ектаў знешняга асяроддзя (вады, збудаванняў, адзення, прадуктаў і інш.).

[Ад фр. dés- — ад‑, раз- і лац. activus — дзейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жэле́, нескл., н.

Салодкая студзяністая страва, якая гатуецца з фруктова-ягадных сокаў, малака і іншых прадуктаў з дабаўленнем жэлаціну. Яблычнае жэле.

[Фр. gelée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жэ́рдзе, ‑я, н., зб.

Жэрдкі, жардзіны. Хто цягнуў з лесу жэрдзе для стаўбоў, хто ўвіхаўся з сухастоінаю-ялінаю, апрацоўваючы яе. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заві́лісты, ‑ая, ‑ае.

З завілінамі; звілісты. [Дзяўчаты] хутка пасоўваліся па баразёнках, завіхаючыся з капаніцамі і выбіраючы рукамі свірэпку, пырнік, завілістую бярозку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)