зайгра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зайграць 1.
2. у знач. прым. Які стаў дрэнным ад частага ўжывання. Зайграная пласцінка. // Які стаў збітым ад частага выканання. Зайграная п’еса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замглёны і заімглёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замгліць, заімгліць.
2. у знач. прым. Замглелы, затуманены. Замглёнае неба, што нізка асела над горадам, сеяла рэдкую снегавую пацяруху. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́цены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад плесці.
2. у знач. прым. Зроблены пры дапамозе пляцення. Мігам з’явіліся дзве новыя чаркі, два сподачкі і два плеценыя лёгкія крэслы. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыплю́снуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыплюснуць.
2. у знач. прым. Які мае выгляд прыціснутага з бакоў або зверху. Прыплюснуты нос. □ Твар у мужчыны круглы і прыплюснуты. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыту́плены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытупіць.
2. у знач. прым. Які страціў сваю вастрыню, сілу; паслабелы. У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разадра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разадраць.
2. у знач. прым. Парваны, прарваны. Разадраныя штаны. □ Калі сцягнуў з нагі разадраны чаравік, адчуў, што за спіною нехта стаіць. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разжа́лаваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разжалаваць.
2. у знач. прым. Якога разжалавалі. Сярод [гайдуцкага] племені трапляліся розныя людзі: дзеці дробных збяднелых паноў, чыноўнікаў, разжалаваныя афіцэры царскай арміі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раззало́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раззалаціць.
2. у знач. прым. Густа пакрыты, убраны пазалотай. Зоркія, крыху прыжмураныя вочы [У.І. Леніна] імгненна ахапілі ўсю раззалочаную Андрэеўскую залу. «Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размнажа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да размножыцца.
2. Аднаўляць патомства (пра раслінныя і жывёльныя арганізмы). Амаль усе палявыя культуры размнажаюцца насеннем. Рыбы размнажаюцца ікрой.
3. Зал. да размнажаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыфмава́цца, ‑муецца; незак.
1. Быць сугучным, уяўляць сабой рыфму. У кожным шасцірадкоўі першыя два радкі рыфмуюцца сумежна, а наступныя чатыры — перакрыжавана. У. Калеснік.
2. Зал. да рыфмаваць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)