шумі́ха, ‑і, ДМ ‑місе, ж.

Разм.

1. Размовы, залішне ажыўленае абмеркаванне чаго‑н. з мэтай прыцягнення ўвагі (звычайна пра што‑н. несур’ёзнае, што не мае вялікага значэння, не заслугоўвае ўвагі). «Добра б, каб не рабілі ніякай шуміхі», — разважаў.. [настаўнік]. Даніленка.

2. Тое, што і шум (у 1 знач.). — А калі на цябе дзейнічае так гэты грукат, гэта шуміха, заткні вушы. Машара. Увосень лісце адціскаюць ночкі Няўмольна, Без шуміхі, Без крыві. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́даміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каму (зрэдку каго-што), што, аб чым, пра што, з дадан. сказам і без дап.

Давесці да ведама. Паведаміць начальству аб здарэнні. Яна паведаміла, што не прыйдзе на работу. □ Трэба так ці сяк паведаміць дзеда Талаша ці каго-небудзь з яго сяброў. Колас. Роўным і як быццам спакойным голасам паведаміла радыстка пра сігналы з эсмінца. Кулакоўскі. // Расказаць, сказаць. Мой тата прыехаў, сур’ёзна паведаміла Марынка. Васілевіч. // Даваць якія‑н. звесткі. Паведаміць міліцыі. Паведаміць суду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. Ездзіць які‑н. час. Цэлага паўгода .. [Андрэй] прымушан быў ездзіць з таварнымі цягнікамі. Але толькі паўгода. Потым — зноў пасажырскі і, урэшце, кур’ерскі, на якім праездзіў Андрэй палавіну свайго жыцця. Лынькоў.

2. што. Разм. Патраціць на паездку. Праездзіць сто рублёў. // Страціць, прапусціць што‑н. ездзячы. — З’ездзіў я так, што напэўна праездзіў і сваю Верханскую школу і сваю настаўніцкую службу, — сказаў Лабановіч. Колас.

3. што. Едучы па адным і тым жа месцы, пракласці, пратаптаць дарогу; уездзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.

1. Раптоўна ўспомніць пра што‑н.; раптам заўважыць памылку, недагляд і пад. [Карпенка] спахапіўся, што не паставіў па планцы прыцэл. Быкаў. Мікалай Яўсеевіч толькі цяпер спахапіўся, што нікога яшчэ не віншаваў з наступаючым Новым годам. Кавалёў. — Запражыце майго каня, — загадаў Мікалай Мікалаевіч, але спахапіўся і мякка паправіўся, — калі ласка. Грахоўскі.

2. Падхапіцца, схамянуцца. Алаіза так захапілася сваёй работай, што не звярнула ўвагі па грукат лесвіцы і спахапілася толькі тады, калі пастукалі ў дзверы. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́бто ’няўжо’ (ТС), ’каб’ (Мат. Гом.), то́бто, то́пто ’праўда’ (ПСл), то бо й то ’ды і то праўда’ (Некр. і Байк.), тобойто́ ’поўнасцю з табой згодзен, згода’ (стол., Нар. ск.), то́бтомо ’напэўна’ (Сл. Брэс.), то‑бо‑то, то‑бо‑то́што ’вось так, як бы так’ (Некр. і Байк., Байк. і Некр.), то́‑бок ’гэта значыць’ (ТСБМ; Беларусіка, 19, 227), тож‑ба‑то ’у тым-та і справа’ (Стан.), то́ж бо ’тс’ (Федар. 4), то́ж‑то ’вось жа’ (Яруш.); то́ж‑бы‑то ’патакванне’ (Варл.), у свабодным спалучэнні ото бо ж то ’тс’ (Сержп. Прык.), ст.-бел. тоб, тобы ’тады б, калі б’ (Ст.-бел. лексікон), тобы ’як бы’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. то́бто ’гэта значыць’. У складзе элементы то‑, ‑то (гл. то1), ‑бо‑ (‑б‑, ‑ба‑, гл. бо), ‑бы (гл. бы), ‑й‑ (гл. і), ‑мо (гл. мо), што (гл. што), ‑ж‑ (гл. жа); не вызначаным да канца застаецца паходжанне элемента ‑бок, вядомага і ў самастойным ужыванні, параўн. у адваротным спалучэнні raj, czy bok to niebiesnyje warota (Пятк. 2), якое Краўчук (ЭСБМ, 1, 367) у значэнні ’маўляў’ параўноўвае з укр. бак, пак ’потым, але, ж’, польск. bak (ад bakać ’гаварыць, нагаворваць’, гл. Брукнер, 12), што сустракаецца з пэўнымі фанетычнымі цяжкасцямі. Магчыма дапусціць спалучэнне бо‑ і ‑ка або ‑к, параўн. ту́така, чэш. дыял. tadyk ’тады’ і інш.; адносна апошніх гл. ESSJ SG, 1, 316–317. Параўн. форму з аканнем табатош, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каза́ць несов.

1. говори́ть; произноси́ть;

ён разгубі́ўся і не ве́даў, што к. — он растеря́лся и не знал, что говори́ть;

не к. ні сло́ва — не произноси́ть ни сло́ва;

ён ка́жа, што гэ́та няпра́ўда — он говори́т, что э́то непра́вда;

2. повелева́ть, веле́ть;

так ка́жа мой абавя́зактак повелева́ет (вели́т) мой долг;

3. (передавать слухи) говори́ть, погова́ривать;

ка́жуць, што... — говоря́т (погова́ривают), что...;

іна́чай (іна́кш) ка́жучыи́на́че говоря́;

караце́й ка́жучы — коро́че говоря́;

к. няма́ чаго́ — говори́ть не́чего;

як той каза́ў — как говори́тся;

што і к. — что и говори́ть; не́чего сказа́ть; слов нет;

што ні кажы́ — как ни говори́;

што вы ка́жаце! — что вы говори́те!;

і не кажы́(це)! — и не говори́(те)!;

няўро́кам ка́жучы — что́бы не сгла́зить;

ка́зань к. — чита́ть нота́ции; говори́ть поучи́тельно и ску́чно;

лю́дзі ка́жуць — лю́ди говоря́т;

нічо́га не ка́жучы — ничего́ не говоря́, без ли́шних слов;

нао́гул ка́жучы — (в знач. вводн. сл.) вообще́ говоря́;

між на́мі ка́жучы — (в знач. вводн. сл.) ме́жду на́ми говоря́;

дарэ́чы ка́жучы — кста́ти сказа́ть;

пра́ўду (па пра́ўдзе) ка́жучы (сказа́ць) — пра́вду (по пра́вде) говоря́, по пра́вде сказа́ть;

шчы́ра ка́жучы — открове́нно говоря́, по со́вести сказа́ть;

не пры вас ка́жучы — не при вас будь ска́зано, с позволе́ния сказа́ть;

не тут ка́жучы — не здесь говоря́;

пра́ўду ка́жучы — по пра́вде говоря́, че́стно говоря́;

ула́сна ка́жучы — со́бственно говоря́;

мя́кка ка́жучы — мя́гко говоря́;

не ка́жучы благо́га сло́ва — не говоря́ дурно́го сло́ва;

узя́ўся за гуж — не кажы́, што не дуж — взя́лся за гуж — не говори́, что не дюж;

не кажы́ «гоп», паку́ль не пераско́чышпосл. не говори́ «гоп», пока́ не перепры́гнешь (не переско́чишь)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

белару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; м. і ж.

Той, хто з пагардай ставіцца да фізічнай працы або не прывык да сур’ёзнай работы. Рука ў хлопца мазолістая, працавітая — сціснуў ён бацькаву так, што Іван Васільевіч, сам чалавек дужы, не беларучка, парадаваўся яго сіле. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; пр. абрыдзеў, ‑дзела і абрыд, ‑ла, зак.

Надакучыць, апрыкраць; прыесціся. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Лабановічу ўрэшце абрыдла гэта п’яная гульня і гэта гразь распушчанага языка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакіро́ўшчык, ‑а, м.

1. Спецыяліст па лакіроўцы. Брыгада лакіроўшчыкаў.

2. перан. Той, хто прыхарошвае рэчаіснасць, скрывае недахопы. [Даніла Кузьміч:] — Перадай гэтаму пісьменніку, што ён са сваім бліскучым лакам не памочнік нам у нашай вялікай справе. Не ўсё ў жыцці так гладка і хораша, як здаецца такім лакіроўшчыкам. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і напяць (у 1 знач.). — Но-о, маленькія! — пачуў я ззаду гарэзлівы жаночы голас і напнуў вяроўку. Кулакоўскі. Мы зноў селі на ўзмежак, напнулі над сабою паркалёвую хустку і так асталіся сядзець да канца навальніцы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)