перакваліфікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.
1. Набыць (набываць) новую кваліфікацыю, прафесію. — Так, нашым падрыўнікам хутка трэба будзе перакваліфікавацца, — сказала Святлана. Шахавец.
2. толькі незак. Зал. да перакваліфікаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падзерці.
2. у знач. прым. Тое, што і падраны (у 2 знач.). У шапцы салдацкай падзёртай Ходзіць па вёсцы Прахор. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наваксава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад наваксаваць.
2. у знач. прым. Намазаны, начышчаны ваксай. Стараста вярнуўся з мужчынам у наваксаваных хромавых ботах, галіфэ і жоўтым кажушку. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
купля́цца, ‑яецца; незак.
1. Падлягаць продажу, быць даступным для куплі. [Падарунак] прынёс Сцяпанку тое праўдзівае шчасце, якое не купляецца ні за якія багацці на свеце. Бядуля.
2. Зал. да купляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад латаць.
2. у знач. прым. Які мае латкі, залатаны. Перад.. [Лідай] стаяў невысокі чалавек у латанай вопратцы. Новікаў.
•••
Бядой латаны — вельмі бедны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лупі́цца, лупіцца; незак.
1. Лушчыцца, абдзірацца; аблазіць. Лупіцца скура. Лупіцца афарбоўка. □ Твар у камандзіра быў загарэлым, як бронза. Лупіўся нос. Гурскі.
2. Зал. да лупіць 1 (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыдумаць.
2. у знач. прым. Які не існуе ў сапраўднасці; штучны, надуманы. Усё, што так занепакоіла ноччу, здалося прыдуманым страхам. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пытлява́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пытляваць.
2. у знач. прым. Дробна размолаты і прасеяны (пра муку, пераважна жытнюю). Пытляваная мука. // Спечаны з такой мукі. Пытляваны хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распра́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад распрануць.
2. у знач. прым. Тое, што і распрануты (у 2 знач.). [Марыя Васільеўна:] Чаго ты выбег распранены? — [Русаковіч:] Душна мне ад .. гаворкі [Сухадольскага]. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкамендава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак. і незак.
1. Назваць (называць) сябе пры знаёмстве. Пры выпадку незнаёмым дзяўчатам па сакрэту .. [Саша] рэкамендаваўся маёрам-дэсантнікам. Новікаў.
2. толькі незак. Зал. да рэкамендаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)