насто́яць¹, -то́ю, -то́іш, -то́іць; -то́й; -то́ены; зак., на чым і без дап.

Зрабіць настойку або настой з чаго-н.

Н. вішні.

Н. чай.

|| незак. насто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацюрмо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Малюнак або карціна, на якіх паказаны неадушаўлёныя прадметы ў пэўных суадносінах (кветкі, садавіна, дзічына і пад.).

|| прым. нацюрмо́ртавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго (што).

Правесці (праводзіць) цырымонію каранацыі.

К. на царства.

|| звар. каранава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся.

|| наз. каранава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастэ́т, -а, М -тэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Халодная зброя ў выглядзе металічнай пласцінкі, якая надзяваецца на пальцы і заціскаецца ў кулаку.

Выцяць кастэтам.

|| прым. кастэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́дкі, -ая, -ае.

1. Які рэзка кідаецца ў вочы; яркі.

Кідкая сукенка.

2. Ахвочы, схільны да чаго-н.; падатлівы.

Не вельмі к. на размовы.

|| наз. кі́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ксі.

1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто і пад. максімальнай даўжыні.

Цяпер мода на м.

Насіць м.

2. прым., нязм. Максімальна доўгі (пра спадніцу, сукенку, паліто).

Спадніца-м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маку́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Вяршыня чаго-н.; верхавіна.

2. Верхняя частка галавы, макаўка.

Шапка сядзела на самай макушцы.

|| прым. маку́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міно́р, -у, м.

1. Музычны лад, акорд якога грунтуецца на малой тэрцыі (спец.).

2. перан. Сумны, прыгнечаны настрой (разм.).

Быць у міноры.

|| прым. міно́рны, -ая, -ае.

М. настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

містыцы́зм, -у, м.

Філасофскае вучэнне, форма рэлігійна-ідэалістычнага светапогляду, заснаванага на эмоцыях, інтуіцыі і ірацыяналізме, а таксама наогул схільнасць да містыкі (у 1 знач.).

|| прым. місты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мышападо́бны, -ая, -ае.

1. Падобны чым-н. на мыш.

2. у знач. наз. мышападо́бныя, -ых. Назва падатрада грызуноў, да якога адносяцца сямействы тушканчыкавых, хамяковых, мышыных і інш. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)